уме́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак., з інф.

1. Валодаць уменнем рабіць што-н.

У. іграць на скрыпцы.

2. Валодаць здольнасцю рабіць што-н.

Яна не ўмее перабольшваць.

Ён не ўмее ліслівіць перад іншымі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уме́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. уме́ю уме́ем
2-я ас. уме́еш уме́еце
3-я ас. уме́е уме́юць
Прошлы час
м. уме́ў уме́лі
ж. уме́ла
н. уме́ла
Загадны лад
2-я ас. уме́й уме́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час уме́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

уме́ць несов. уме́ть;

гэ́та ж трэ́ба ўмець!э́то же на́до уме́ть;

уме́ю, ды не сме́юпогов. уме́ю, да не сме́ю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак., звычайна з інф.

Валодаць уменнем, навыкамі рабіць што‑н. Умець танцаваць. Умець іграць на скрыпцы. □ І стралок з.. [дзеда Талаша] быў не кепскі: які ж ён быў бы паляшук, каб не ўмеў добра страляць? Колас. [Максім Астапавіч] умеў ставіць ветракі. Чорны. Абходчык я дарожны, Люблю людзей і свет І на дарозе кожны Чытаць умею след. Непачаловіч. // Быць абучаным чаму‑н., валодаць якім‑н. майстэрствам. — Кожны год я табе сеяць не буду, — сказаў [Ян]. — Гаспадар павінен умець усё. Чарнышэвіч. Людзей, якія ўмелі грамаце, можна было палічыць на пальцах. Сабаленка. // Валодаць якой‑н. здольнасцю, быць здольным да чаго‑н. [Таўлай] любіў хораша марыць, але зусім не ўмеў хваліцца. Брыль. [Уэст] умеў быць стрыманым, асцярожным і вёў усе свае справы з вялікім поспехам. Гамолка. Суседзі лічаць — умее жыць, не прападзе [Глушко] ні пры якіх пераменах. Навуменка. // Магчы зрабіць што‑н. Не толькі есці без цябе не ўмеем, Мы без цябе не ўмеем, мама, жыць. Тармола. Косы мядзяныя, косы — як змеі... Іх параўнаць ані з чым я не ўмею! А. Вольскі. Чаго не бывае ў жыцці, часам трэба ўмець і дараваць. Арабей.

•••

Не ўмець звязаць двух слоў — тое, што і не магчы звязаць двух слоў (гл. магчы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уме́ць können* vt; versthen* vt;

уме́ць спява́ць sngen können*;

уме́ць малява́ць mlen können*, zu mlen versthen*;

ён уме́е працава́ць самасто́йна er verstht [ist im Stnde] slb(st)ständig zu rbeiten;

зраблю́, як уме́ю ich werde es tun, so gut ich kann;

гэ́та трэ́ба уме́ць! разм das will geknnt sein!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

уме́ть несов. уме́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уме́ціць

‘заўважыць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уме́чу уме́цім
2-я ас. уме́ціш уме́ціце
3-я ас. уме́ціць уме́цяць
Прошлы час
м. уме́ціў уме́цілі
ж. уме́ціла
н. уме́ціла
Загадны лад
2-я ас. уме́ць уме́цьце
Дзеепрыслоўе
прош. час уме́ціўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

разважа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Мысліць, рабіць вывады.

Умець р.

2. Паслядоўна выкладаць свае думкі наконт чаго-н.; весці гутарку.

Р. аб ролі мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вало́даць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. кім-чым. Мець у сваёй уласнасці, уладаць.

В. маёмасцю.

2. перан., кім. Трымаць у сваёй уладзе, падпарадкоўваць сабе, кіраваць.

Адна думка ўвесь час валодае ім.

3. чым. Умець, мець магчымасць карыстацца чым-н., дзейнічаць пры дапамозе чаго-н.

В. зброяй.

Не в. левай рукой.

В. пяром (умець добра пісаць). В. некалькімі замежнымі мовамі (ведаць іх). В. сабой (трымацца спакойна ў любых абставінах).

|| наз. вало́данне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таямні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

1. Тое, што яшчэ не пазнана, не стала вядомым.

Таямніцы мінулага.

Т. атама.

2. Тое, што трымаецца ў сакрэце, наўмысна хаваецца ад іншых.

Не раскрываць таямніцы.

Умець захаваць таямніцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)