Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ту́фелькаж., биол.ту́фелька
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ту́фелькаж., уменьш. ту́флік, -ка м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Інфузорыя туфелька 5/133 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ту́флікм., уменьш.-ласк.ту́фелькаж.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ту́фелькі, ‑аў; адз.туфелька, ‑і, ДМ ‑льцы, ж.
У заалогіі — прасцейшыя арганізмы класа інфузорый, якія жывуць у прэснай стаячай вадзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pantofelek
м.
1.туфелька;
2.заал.туфелька; парамецыя (Paramaecium caudatum)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПАРАМЕ́ЦЫІ (Paramecium),
туфелькі, род прасцейшых атр. роўнараснічных (або плёначнаротых) тыпу інфузорый. Каля 20 відаў. Пашыраны ўсюды, жывуць у прэсных, радзей у саланаватых водах. Найб. вядомыя бурсарыя (P. bursaria), туфелька залацістая (P. aurelia), туфелька хвастатая (P. caudatum). Удзельнічаюць у біял. ачышчэнні вадаёмаў. Для бурсарыі характэрны ўнутрыклетачны сімбіёз з аднаклетачнымі зялёнымі водарасцямі — зоахларэламі.
Даўж. да 0,3 мм. Цела падоўжана-авальнае, мае 3-слаёвую абалонку (пелікула). Раснічкі (10—15 тыс.) размеркаваны раўнамерна. У эктаплазме размешчаны трыхацысты (для абароны і нападу), у эндаплазме — ядры (макра- і мікрануклеусы), скарачальныя і стрававальныя вакуолі. Кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, дэтрытам. Бясполае размнажэнне (дзяленне) чаргуецца з палавым працэсам (кан’югацыя). Выкарыстоўваюць ў біяхім., генет., цыталагічных і інш. даследаваннях; корм для рыб. Іл.гл. да арт.Інфузорыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ту́флі, ту́фель і -фляў, адз. ту́фель, -фля, м.
Абутак, які закрывае нагу ніжэй шчыкалаткі.
Жаночыя т.
|| памянш.ту́флікі, -аў, адз. ту́флік, -а, м.іту́фелькі, -лек і -лькаў, адз.ту́фелька, -і, ж.
|| прым.ту́фельны, -ая, -ае іту́флевы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ІНФУЗО́РЫІ (Infusoria, або Ciliophora),
тып высокаарганізаваных прасцейшых. 2 класы: раснічныя і сысучыя, больш за 1100 родаў, каля 7000 відаў. Пашыраны ўсюды ў морах і прэсных вадаёмах, некат. віды — у глебе і імхах.
Памеры ад 10 мкм да 3 мм. Форма цела разнастайная. Бываюць рухомыя і прымацаваныя, адзінкавыя і каланіяльныя арганізмы. Цела ўкрыта радамі раснічак, ёсць клетачны рот (цытастом). Размнажэнне пераважна бясполае (дзяленне на дзве часткі, адначасовае множнае дзяленне, пачкаванне) і полавае (кан’югацыя). Кормяцца бактэрыямі, водарасцямі і прасцейшымі. У неспрыяльных умовах утвараюць цысты. Многія І. — каменсалы (гл.Каменсалізм) і паразіты інш. жывёл. Некат. І. выклікаюць захворванні рыб (іхтыяфтырыусы, трыхадзіны), чалавека і жывёл (балантыдый колі). Водныя І. ўдзельнічаюць у біял. ачышчэнні сцёкавых вод, многія — корм для рыб.