трохвуго́льнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. трохвуго́льнік трохвуго́льнікі
Р. трохвуго́льніка трохвуго́льнікаў
Д. трохвуго́льніку трохвуго́льнікам
В. трохвуго́льнік трохвуго́льнікі
Т. трохвуго́льнікам трохвуго́льнікамі
М. трохвуго́льніку трохвуго́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трохвуго́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная трыма прамымі лініямі, якія перасякаюцца і ўтвараюць тры ўнутраныя вуглы, а таксама прадмет такой формы.

Прамавугольны т.

Сярод удараў бубна і талерак меладычна звінеў стальны т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трохвуго́льнік м. треуго́льник;

прамавуго́льны т. — прямоуго́льный треуго́льник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трохвуго́льнік, ‑а, м.

1. Геаметрычная фігура, абмежаваная трыма прамымі лініямі, што перасякаюцца і ўтвараюць тры ўнутраныя вуглы. Прамавугольны трохвугольнік. Раўнабедраны трохвугольнік. // Вымяральны прыбор такой формы для чарчэння. // які або чаго. Фігура або прадмет такой формы.

2. Разм. Агульная назва трох кіруючых асоб на прадпрыемстве, ва ўстанове: дырэктара (адміністратара), сакратара партыйнай арганізацыі і старшыні прафкома. Рашэнні трохвугольніка.

•••

Касы трохвугольнік — непрамавугольны трохвугольнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трохвугольнік (прамалінейны) 10/295 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Трохвугольнік (муз. інстр.) 7/310

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Трохвугольнік» (карная аперацыя) 1/215; 5/452; 7/270; 10/295—296

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ТРОХВУГО́ЛЬНІК,

частка плоскасці, абмежаваная 3 адрэзкамі прамых (старанамі), якія маюць папарна адзін агульны канец (вяршыню). Адрозніваюць востравугольны, прамавугольны (адзін з вуглоў прамы), тупавугольны (адзін з вуглоў тупы), таксама Т. роўнастаронні (усе стораны роўныя) і раўнабедраны (2 стараны роўныя). Сума вуглоў Т. роўная 180°; плошча S = 1 2 ah , дзе a — любая з старон, узятая за яго аснову, h — адпаведная вышыня. Лікавыя суадносіны паміж вугламі і старанамі вывучаюцца трыганаметрыяй. Аб уласцівасцях Т. на сферычнай паверхні гл. ў арт. Сферычная геаметрыя, Сферычная трыганаметрыя.

Трохвугольнік: 1 — востравугольны; 2 — прамавугольны; 3 — тупавугольны; 4 — роўнастаронні; 5 — раўнабедраны; h — вышыня; a — аснова.

т. 15, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

трохвуго́льнік м.

1. матэм., тс. перан. Dréieck n -(e)s, -e;

прамавуго́льны трохвуго́льнік réchtwinkliges Dréieck;

раўнабе́драны трохвуго́льнік gléichschenkliges Dréieck;

роўнабако́вы трохвуго́льнік gléichseitiges Dréieck;

2. муз. Triángel m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

«ТРОХВУГО́ЛЬНІК»

(«Dreieck»),

кодавая назва карнай аперацыі ням. фашыстаў супраць партызан і насельніцтва на тэр. паміж чыгункамі Брэст—Кобрын і Брэст—Маларыта ў вер.—кастр. 1942 у Вял. Айч. вайну; састаўная частка сумесных планаў паліцыі бяспекі і СД ген. камісарыятаў Валыні, Падоліі, Беларусі і акругі Беласток для «ўціхамірвання» зах. і паўд.-зах. раёнаў Гродзенскай, Баранавіцкай, Брэсцкай і Пінскай абл. Праводзілася сіламі 3-га батальёна 15-га ням. паліцэйскага палка, 3-х узводаў, 2-х паліцэйскіх палкоў, спец. роты «Нюрнберг». Пасля няўдалай карнай аперацыі «Міхель» 30 жн. — 4 вер. ў Косаўскім, Бярозаўскім, Ружанскім і Пружанскім р-нах гітлераўцы распачалі аперацыю «Т.»: рабавалі, расстрэльвалі насельніцтва, палілі хаты, захапілі некалькі тыс. буйной раг. жывёлы, коней, свіней, авечак, шмат с.-г. машын, сотні ц збожжа. У в. Ляплёўка Брэсцкага р-на карнікі расстралялі 54 дзіцяці з выхавацелькай Дамачоўскага дзіцячага дома. Паводле справаздач фаш. улад, з 6 вер. да 24 ліст. ў раёне Брэста, Кобрына, Маларыты і Пінска загублена 44 837 грамадзян.

Літ.:

Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990.

т. 15, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)