Трохвугольнік (прамалінейны) 10/295 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Трохвугольнік (муз. інстр.) 7/310

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Трохвугольнік» (карная аперацыя) 1/215; 5/452; 7/270; 10/295—296

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ТРОХВУГО́ЛЬНІК,

частка плоскасці, абмежаваная 3 адрэзкамі прамых (старанамі), якія маюць папарна адзін агульны канец (вяршыню). Адрозніваюць востравугольны, прамавугольны (адзін з вуглоў прамы), тупавугольны (адзін з вуглоў тупы), таксама Т. роўнастаронні (усе стораны роўныя) і раўнабедраны (2 стараны роўныя). Сума вуглоў Т. роўная 180°; плошча S = 1 2 ah , дзе a — любая з старон, узятая за яго аснову, h — адпаведная вышыня. Лікавыя суадносіны паміж вугламі і старанамі вывучаюцца трыганаметрыяй. Аб уласцівасцях Т. на сферычнай паверхні гл. ў арт. Сферычная геаметрыя, Сферычная трыганаметрыя.

Трохвугольнік: 1 — востравугольны; 2 — прамавугольны; 3 — тупавугольны; 4 — роўнастаронні; 5 — раўнабедраны; h — вышыня; a — аснова.

т. 15, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ТРОХВУГО́ЛЬНІК»

(«Dreieck»),

кодавая назва карнай аперацыі ням. фашыстаў супраць партызан і насельніцтва на тэр. паміж чыгункамі Брэст—Кобрын і Брэст—Маларыта ў вер.—кастр. 1942 у Вял. Айч. вайну; састаўная частка сумесных планаў паліцыі бяспекі і СД ген. камісарыятаў Валыні, Падоліі, Беларусі і акругі Беласток для «ўціхамірвання» зах. і паўд.-зах. раёнаў Гродзенскай, Баранавіцкай, Брэсцкай і Пінскай абл. Праводзілася сіламі 3-га батальёна 15-га ням. паліцэйскага палка, 3-х узводаў, 2-х паліцэйскіх палкоў, спец. роты «Нюрнберг». Пасля няўдалай карнай аперацыі «Міхель» 30 жн. — 4 вер. ў Косаўскім, Бярозаўскім, Ружанскім і Пружанскім р-нах гітлераўцы распачалі аперацыю «Т.»: рабавалі, расстрэльвалі насельніцтва, палілі хаты, захапілі некалькі тыс. буйной раг. жывёлы, коней, свіней, авечак, шмат с.-г. машын, сотні ц збожжа. У в. Ляплёўка Брэсцкага р-на карнікі расстралялі 54 дзіцяці з выхавацелькай Дамачоўскага дзіцячага дома. Паводле справаздач фаш. улад, з 6 вер. да 24 ліст. ў раёне Брэста, Кобрына, Маларыты і Пінска загублена 44 837 грамадзян.

Літ.:

Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990.

т. 15, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Мокры трохвугольнік» (карная аперацыя) 5/452

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАМАВУГО́ЛЬНЫ ТРОХВУГО́ЛЬНІК,

від трохвугольніка, у якога адзін вугал прамы. Стораны, што ўтвараюць гэты вугал, наз. катэтамі, а старана, што знаходзіцца супраць прамога вугла, — гіпатэнузай. Для П.т. выконваецца Піфагора тэарэма.

Прамавугольны трохвугольнік: OB і AB — катэты; OA — гіпатэнуза; ∠OBA = 90°.

т. 12, с. 553

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«БЕРМУ́ДСКІ ТРОХВУГО́ЛЬНІК»,

раён Атлантычнага ак., паміж а-вамі Бермудскімі, Пуэрта-Рыка і п-вам Фларыда, адметны складанымі ўмовамі для навігацыі. З «Бермудскім трохвугольнікам» звязваюць шэраг невытлумачальных бедстваў марскіх і паветр. суднаў.

т. 3, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІГУ́РА ў геаметрыі,

абстрактны геам. аб’ект на плоскасці ці ў прасторы, які змяшчае канечнае ці бесканечнае мноства пунктаў. Напр., пункт, адрэзак, прамень, прамая, трохвугольнік, акружнасць.

т. 16, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬТАІ́Р, α Арла,

зорка 1-й зорнай велічыні (0,8 візуальнай зорнай велічыні). Свяцільнасць у 9 разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 5 пс. З Вегай і Дэнебам утварае вял. летні трохвугольнік.

т. 1, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)