траста́, -ы́, ДМ -сце́, ж.
Сцёблы лёну, канапель, якія вылежаліся або вымаклі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
траста́
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
| Н. |
траста́ |
| Р. |
трасты́ |
| Д. |
трасце́ |
| В. |
трасту́ |
| Т. |
трасто́й трасто́ю |
| М. |
трасце́ |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
траста́ ж., с.-х. треста́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
траста́, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.
Сцябло льну, канопляў пасля мачэння, ляжання, з якога атрымліваюць валакно для пражы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Траста́ ‘прамая салома’ (Лекс. Бел. Палесся), ‘сцябло льну, канапель пасля мачэння, ляжання на лугах ці на льнішчы, з якога атрымліваюць валакно для пражы’ (ТСБМ, БелСЭ, 10), троста́ ‘саломка льну’: јак он нетʼорты (Уладз.); ‘кастрыца’ (Горбач, Зах.-пол. гов.); сюды ж траста́ ‘дранка’ (Сл. ПЗБ), ‘галлё’: масты памашчу з тонкае трасты (лоеў., Песні нар. свят, 28); трыста́ ‘водмель на возеры, парослая трыснягом або чаротам’ (Нік., Оч.), трасцё ‘трыснёг, чарот’ (Тур., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тростье, тростие ‘трысцё’ (ГСБМ). Параўн. укр. треста́ ‘апрацаваная саломка льну, канопляў’ (паводле ЕСУМ, 5, 631 — з рускай мовы), рус. треста́ ‘сцябло каноплі ці льну пасля высушвання’, ‘чарот’, рус. пск. троста́, триста́ — зборная назва для балотных каленчатых раслін, трестье́, тростье́ ‘тс’, стараж.-рус. тростіе ‘зараснік трыснягу’: Игоръ‑князъ поскочи горностаемъ къ тростію (Слова аб паходзе Ігаравым); сюды ж, відаць, і ўкр. дыял. трі́ще ‘хмыз, дубцы’, а таксама балг. дыял. тр́с̥та ‘высякаць хмызняк і маладняк у высокім лесе’ (БД, 4, 146). Прасл. *trьsta Трубачоў (Ремесл. терм., 85) прапануе звязаць з *treskati (гл. трэск) з магчымым чаргаваннем, ‑sk‑/‑st‑, як у пускать — пустить (гл. пускаць, пусціць), параўн. траска́ 2, у такім выпадку рэалізуецца мадэль ‘раздзіраць’ — ‘плясці’ > ‘назва расліны, што ўжываецца для пляцення’ (Мяркулава, Очерки, 57), у тым ліку і назва іншых матэрыялаў для тых жа мэт. Сюды ж трасца́ ‘траста’ (ТС), якое з памяншальнай формы ⁺трастьца́ > трасцьца́ > трастца́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тра́ст
‘дакумент; арганізацыя’
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
тра́ст |
тра́сты |
| Р. |
тра́ста |
тра́стаў |
| Д. |
тра́сту |
тра́стам |
| В. |
тра́ст |
тра́сты |
| Т. |
тра́стам |
тра́стамі |
| М. |
тра́сце |
тра́стах |
Крыніцы:
nazounik2008,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
треста́ с.-х. траста́, -ты́ ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
канапля́ны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да канапель. Канапляная траста. Канаплянае семя. // Выраблены, атрыманы з семя канапель. Канапляны алей. Канапляная макуха.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Трашчо́ны: а чей то дворъ трощёнъ, мощёнъ (маг., Шн.). Няясна, магчыма, ад траста, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)