траста́, -ы́, ДМ -сце́, ж.

Сцёблы лёну, канапель, якія вылежаліся або вымаклі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

траста́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. траста́
Р. трасты́
Д. трасце́
В. трасту́
Т. трасто́й
трасто́ю
М. трасце́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

траста́ ж., с.-х. треста́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

траста́, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

Сцябло льну, канопляў пасля мачэння, ляжання, з якога атрымліваюць валакно для пражы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Траста́ ‘прамая салома’ (Лекс. Бел. Палесся), ‘сцябло льну, канапель пасля мачэння, ляжання на лугах ці на льнішчы, з якога атрымліваюць валакно для пражы’ (ТСБМ, БелСЭ, 10), троста́ ‘саломка льну’: јак он нетʼорты (Уладз.); ‘кастрыца’ (Горбач, Зах.-пол. гов.); сюды ж траста́ ‘дранка’ (Сл. ПЗБ), ‘галлё’: масты памашчу з тонкае трасты (лоеў., Песні нар. свят, 28); трыста́ ‘водмель на возеры, парослая трыснягом або чаротам’ (Нік., Оч.), трасцё ‘трыснёг, чарот’ (Тур., Сл. ПЗБ), ст.-бел. тростье, тростие ‘трысцё’ (ГСБМ). Параўн. укр. треста́ ‘апрацаваная саломка льну, канопляў’ (паводле ЕСУМ, 5, 631 — з рускай мовы), рус. треста́ ‘сцябло каноплі ці льну пасля высушвання’, ‘чарот’, рус. пск. троста́, триста́ — зборная назва для балотных каленчатых раслін, трестье́, тростье́ ‘тс’, стараж.-рус. тростіе ‘зараснік трыснягу’: Игоръ‑князъ поскочи горностаемъ къ тростію (Слова аб паходзе Ігаравым); сюды ж, відаць, і ўкр. дыял. трі́ще ‘хмыз, дубцы’, а таксама балг. дыял. тр́с̥та ‘высякаць хмызняк і маладняк у высокім лесе’ (БД, 4, 146). Прасл. *trьsta Трубачоў (Ремесл. терм., 85) прапануе звязаць з *treskati (гл. трэск) з магчымым чаргаваннем, ‑sk‑/‑st‑, як у ​пускать — ​пустить (гл. пускаць, пусціць), параўн. траска́ 2, у такім выпадку рэалізуецца мадэль ‘раздзіраць’ — ‘плясці’ > ‘назва расліны, што ўжываецца для пляцення’ (Мяркулава, Очерки, 57), у тым ліку і назва іншых матэрыялаў для тых жа мэт. Сюды ж трасца́ ‘траста’ (ТС), якое з памяншальнай формы ⁺трастьца́ > трасцьца́ > трастца́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тра́ст

‘дакумент; арганізацыя’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тра́ст тра́сты
Р. тра́ста тра́стаў
Д. тра́сту тра́стам
В. тра́ст тра́сты
Т. тра́стам тра́стамі
М. тра́сце тра́стах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

треста́ с.-х. траста́, -ты́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канапля́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да канапель. Канапляная траста. Канаплянае семя. // Выраблены, атрыманы з семя канапель. Канапляны алей. Канапляная макуха.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Трашчо́ны: а чей то дворъ трощёнъ, мощёнъ (маг., Шн.). Няясна, магчыма, ад траста, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трасу́ха 1 ‘ліхаманка, малярыя, трасца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Нас.; рас., Шатал.; парыц., Янк. Мат., Сержп. Прык.), трасу́чка ‘тс’ (ТСБМ, Нас., Касп., Растарг.), ‘эпілепсія’ (Нар. Гом.). Параўн. укр. дыял. трясу́ха, трясу́чка ‘ліхаманка’. Да трэсці ‘калаціць’, параўн. трасавіца, трасца, гл.

Трасу́ха 2 ‘горшае льновалакно, што засталося пасля трапання’ (мёрск., Ск. нар. мовы). Магчыма, з ⁺трасту́ха < траста́ (гл.) ‘валакно-траста, валакно з кастрыцай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)