то́ргнуць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. то́ргну то́ргнем
2-я ас. то́ргнеш то́ргнеце
3-я ас. то́ргне то́ргнуць
Прошлы час
м. то́ргнуў то́ргнулі
ж. то́ргнула
н. то́ргнула
Загадны лад
2-я ас. то́ргні то́ргніце
Дзеепрыслоўе
прош. час то́ргнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

то́ргнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да торгаць (у 1, 2 і 4–6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́ргнуць ’хутка пабегчы’ (Ян.). Фармальна суадносіцца з торгаць1 (гл.), параўн. таргануць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

то́ргаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Цягнуць, тузаць рэзкімі рухамі, рыўкамі.

Т. вяроўку.

2. Дрыжаць, рабіць сутаргавыя рухі.

Шчака торгае.

3. што і без дап. Балець праз аднолькавыя прамежкі часу, тузаць (звычайна пры ўтварэнні нарываў).

Палец торгае.

4. што. Рэзкім рухам кранаць, зрушваць з месца.

Паравоз торгае вагоны.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыводзіць у рух паплавок, кляваць, торкаць (пра рыбу).

|| аднакр. таргану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1, 2, 4 і 5 знач.) і то́ргнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

|| наз. то́рганне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Трасагу́зка ‘белая сітаўка, пліска, Motacilla alba’ (навагр., Сл. ПЗБ), трасагу́ска, трясогу́ска ‘тс’ (кобр., лях., ЛА, 1), трасогу́зка (лун., стол., Ніканчук, Матеріали), скаж. трасогу́бка (жыт., петрык., там жа). Птушка названа паводле рэзкага пагойдвання яе хваста. Да трэ́сці (гл.) і гузка, тут ‘зад, задняя частка цела’, што да гуз1 (прасл. *gǫzъ/*guzъ), гл. Фасмер, 4, 113. Аналагічна ўтвораны славац. trasorítka (< ríť ‘задніца’), чэш. třasořitka (< řiť ‘тс’), укр. тряси́дупа (запазычана з польск., ЕСУМ, 5, 664). Назва рэдкая ў народнай мове, хутчэй за ўсё, пад уплывам рускай мовы, параўн. іншыя народныя назвы плі́ска, сі́таўка, трасу́шка (гарад., Сл. ПЗБ), стрыгу́ска (в-дзв., ЛА, 1; відаць, ад стрыгнуцъторгнуць’, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стры́гнуцьторгнуць’ (ТС), стрыгну́ць ‘пайсці’ (Шымк. Собр.), стрыгу́ць, стрыгану́ць ‘уцячы’, ‘упікнуць’ (Нас.), стрыгану́ць ‘сказаць грубасць рэзка’ (Бяльк.), ‘укалоць намёкам’ (Байк. і Некр.), стрыга́ць ‘упікаць’ (Нас., Жд. 2), стры́гаць ‘наразаць; часта бегаць’ (Нас.), ‘паводзіць вушамі, прыслухоўвацца’ (полац., Жыв. св.); сюды ж, відаць, стрыжкі́ ‘тонкія папрокі, зласлівыя напамінкі’ (Нас.), стру́жыць ‘стрыгчы вушамі (пра каня)’ (ТС). Параўн. укр. стригну́ти ‘скокнуць’, якое разглядаецца як вынік кантамінацыі стри́бну́ти (гл. стрыбаць) і плигну́ти ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 440), што на фоне беларускіх фактаў не пераконвае; славен. strígati, strígniti ‘стрыгчы’, што разглядаюцца як вытворныя ад stríči ‘тс’ (Сной у Бязлай, 3, 329), а таксама славен. striči z ušesi ‘паводзіць вушамі’, серб.-харв. стри̏чи ушима, чэш. stříhati ušima, польск. strzyć uszami ‘тс’, у аснове якіх, відаць, ляжыць імітатыў, што абазначае рэзкі рух, параўн. стрыкаць (гл.). Сюды ж таксама стрыгма́нка ‘быстрая, шустрая, ухвацістая дзяўчына або жанчына’ (Барад.). Гл. стрыгчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)