КО́САЎСКІЯ СУКО́ННЫЯ ПРАДПРЫЕ́МСТВЫ.
Дзейнічалі ў 1794—1914 у мяст. Косава Слонімскага пав. (цяпер горад у Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл.). Уключалі 2 суконныя ф-кі. Адна мела паравыя машыны (16 і 35 к.с.), 80—85 ткацкіх станкоў, 17 часальных машын, 47 інш. машын і механізмаў, у 1878 працавала 180 чал.; другая мела паравы рухавік, пазней паравую машыну. Уваходзіла таксама суконная мануфактура (мела вадзяны рухавік, у 1913 працавала 70 чал.). Выпускалі рознакаляровае сукно і коўдры з мясц. і прывазной сыравіны.
т. 8, с. 429
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ВЕНСКІЯ СУКО́ННЫЯ МАНУФАКТУ́РЫ Дзейнічалі ў 1780—1861 у г. Дуброўна. З мануфактуры (уладальнікі: князі Любамірскія, Евельсон, Гінзбург) і суконная ф-ка графа Пацёмкіна выраблялі тканіну. На мануфактурах у 1814—19 было 12—31 ткацкіх станкоў і 100—260 вольнанаёмных рабочых. На ф-цы Пацёмкіна працавалі 300 прыгонных.
т. 6, с. 247
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЯРНЯ́НСКІЯ СУКО́ННЫЯ ПРАДПРЫЕ́МСТВЫ Дзейнічалі мануфактура (1840—58) і фабрыка (1867—1914) ва ўрочышчы Паперня Слонімскага пав. (цяпер мясцовасць на Пн Брэсцкай вобл.). Выраблялі сукны, коўдры, апрэтурную пражу, рабілі набіўку і аздобу тканін. На мануфактуры ў 1844 было 49 ткацкіх станкоў, працавала 146 чал. Ф-ка мела паравы кацёл, 2 вадзяныя катлы, 2 прадзільныя і 3 ткацкія станкі, паравы рухавік; у 1913 працавала 85 рабочых.
т. 12, с. 75
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЎКАВЫ́СКІЯ СУКО́ННЫЯ МАНУФАКТУ́РЫ.
Дзейнічалі ў Беларусі ў 1795—1862 у г. Ваўкавыск (вядомы 4 мануфактуры). Выраблялі сукно (больш за 26 тыс. м у 1828 на адной з іх), байку, коўдры. Мелі кожная па 2—6 ткацкіх станкоў, на адной з іх было 45 прадзільных, 8 часальных станкоў, 3 стрыгальныя машыны, 6 фарбавальных катлоў, 2 прэсы. Працавала ад 50 (1830) да 259 (1828, 1832—40) рабочых на адной мануфактуры.
т. 4, с. 43
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУЖА́НСКІЯ СУКО́ННЫЯ ПРАДПРЫЕ́МСТВЫ Дзейнічалі з канца 18 ст. да 1914 у мяст. Ружаны
(Пружанскі р-н Брэсцкай вобл.). У 18 ст. ў маёнтку кн. Сапегі выраблялі абрусы, дываны, маст. паясы. У 18—19 ст. створана каля 30 палатняных і суконных мануфактур, на якіх працавалі 2 тыс. рабочых. Найб. была суконная мануфактура (1780—1861),
на якой у розны час працавала ад 20 да 159 рабочых; выпускала ад 4,8 да 32 тыс. аршынаў сукна. Другая суконная мануфактура ў 1785—1880 вырабляла шоўк, паясы, сукно, байку, атлас, сталовыя абрусы; у 1815 выпусціла 12,2 тыс. аршынаў сукна. Шарсцяная ф-ка ў 1837—1906 вырабляла сукно і коўдры. У 1874 працавала 150 рабочых, выпушчана 110 тыс. аршынаў сукна, у 1890—8 тыс. шт. коўдраў. У пач. 20 ст. выпуск тканін у Ружанах пачаў скарачацца ў сувязі з канкурэнцыяй Беластоцкага прамысл. раёна.
т. 13, с. 435
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
суко́нны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
суко́нны |
суко́нная |
суко́ннае |
суко́нныя |
| Р. |
суко́ннага |
суко́ннай суко́ннае |
суко́ннага |
суко́нных |
| Д. |
суко́ннаму |
суко́ннай |
суко́ннаму |
суко́нным |
| В. |
суко́нны (неадуш.) суко́ннага (адуш.) |
суко́нную |
суко́ннае |
суко́нныя (неадуш.) суко́нных (адуш.) |
| Т. |
суко́нным |
суко́ннай суко́ннаю |
суко́нным |
суко́ннымі |
| М. |
суко́нным |
суко́ннай |
суко́нным |
суко́нных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
камво́льна-суко́нны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
камво́льна-суко́нны |
камво́льна-суко́нная |
камво́льна-суко́ннае |
камво́льна-суко́нныя |
| Р. |
камво́льна-суко́ннага |
камво́льна-суко́ннай камво́льна-суко́ннае |
камво́льна-суко́ннага |
камво́льна-суко́нных |
| Д. |
камво́льна-суко́ннаму |
камво́льна-суко́ннай |
камво́льна-суко́ннаму |
камво́льна-суко́нным |
| В. |
камво́льна-суко́нны (неадуш.) камво́льна-суко́ннага (адуш.) |
камво́льна-суко́нную |
камво́льна-суко́ннае |
камво́льна-суко́нныя (неадуш.) камво́льна-суко́нных (адуш.) |
| Т. |
камво́льна-суко́нным |
камво́льна-суко́ннай камво́льна-суко́ннаю |
камво́льна-суко́нным |
камво́льна-суко́ннымі |
| М. |
камво́льна-суко́нным |
камво́льна-суко́ннай |
камво́льна-суко́нным |
камво́льна-суко́нных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
бравэ́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Верхняя кароткая мужчынская вопратка звычайна з аўчын, абцягнутых саматканым сукном. Пракоп прыглядаецца, пазнае. ..Лісіная шапка, кароткая на аўчынах бравэрка, суконныя нагавіцы з некаторым намёкам на галіфэ. Гэта Ігнат Чыкілевіч. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ператка́ць, мсцісл. пірятка́ць, патка́ць ’паткаць (чым)’ у сказах: Аснувала суконныя, а пыткала хлыпянкыю… Чым піряткеш, тым і ладна…, пірітыка́ньне, пытыка́ньня ’тканне, працэс ткацтва’ (Жыв. сл.). Фармальна да пера- і ткаць. Больш падрабязна гл. ператыка́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Валёнак (БРС), валінцы (Шн., 3). Рус. валенок, укр. валянки ’суконныя нагавіцы’, бел. ва́ленка, валёнка, ва́лянка ’хустка або шапка з воўны’ (КЭС). Да валены < валіць ’вырабляць з воўны’. Параўн. Рудніцкі, 1, 301, 303; Шанскі, 1, В, 10.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)