бравэрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Верхняя кароткая мужчынская вопратка звычайна з аўчын, абцягнутых саматканым сукном. Пракоп прыглядаецца, пазнае. ..Лісіная шапка, кароткая на аўчынах бравэрка, суконныя нагавіцы з некаторым намёкам на галіфэ. Гэта Ігнат Чыкілевіч. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)