Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
склеп, -а, мн. скляпы́, скляпо́ў, м.
1. Паглыбленае ў зямлю, закрытае памяшканне для захоўвання прадуктаў, віна, пораху і пад.
Вінны с.
Парахавы с.
2. Закрытае падземнае памяшканне, у якім устанаўліваюцца дамавіны з нябожчыкамі.
Пахавальны с.
|| памянш.скляпо́к, -пка́, мн. -пкі́, -пко́ў, м.
|| прым.скле́павы, -ая, -ае.
Склепавая сырасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
склепсклеп, род. скле́па м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
склепм.
1. по́греб; подва́л, подпо́лье ср.;
ві́нны с. — ви́нный по́греб;
парахавы́ с. — порохово́й по́греб;
2. (погребальный) склеп
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
склеп, ‑а; мн. скляпы, ‑оў; м.
1. Спецыяльнае, паглыбленае ў зямлю памяшканне для захоўвання прадуктаў, віна, пораху і пад.; пограб. Вінны склеп. Парахавы склеп. □ Капаў мужык склеп і выкапаў кавалак золата.Якімовіч.Галя пасадзіла хлопцаў ля вялікага стала, .. а сама пабегла ў склеп па бульбу.Ваданосаў.[Ганя:] — Адразу з поля, сырую, мокрую [бульбу] ссыпалі ў скляпы.Грамовіч.
2. Закрытае падземнае памяшканне, у якім устанаўліваюцца дамавіны з нябожчыкамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Склеп 7/415; 9/476, 558; 12/651
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛЕП (ад польск. sklep скляпенне, падвал),
1) гаспадарчая пабудова для захоўвання гародніны, бульбы, квашаніны і інш. прадуктаў. Шырока бытуе ў народаў Еўропы, Зах. Азіі, Каўказа, Сібіры і інш. На Беларусі архітэктура С., а таксама назвы (пограб, пограбня, прыгрэбка, лёх і інш.) атрымалі рэгіянальныя асаблівасці. С. мае заглыбленую на 1,5—2 м падземную ч. са сценамі з камення, бетону (раней — з бярвён), над якой робяць зруб з 3—4 вянкоў, накрываюць 2- ці 3-схільным дахам. Перакрыцце з дошак па бэльках ці маналітнае з бетону, абавязкова з ацяпленнем. Знадворку робяць квадратны люк і невял. адтуліну («варонку») для засыпання бульбы і інш. Уваход у С. заўсёды ў тарцовай сцяне. Звычайна С. ставяць каля хаты, часам ён з’яўляецца падземнай ч. клеці. Здаўна С. вядомы і пад падлогай жылых памяшканняў, часцей у сенцах, каморы, пазней — у кухнях і на верандах. Пры высокім узроўні падземных вод С. робяць неглыбокім, са сценамі, прысыпанымі для ацяплення зямлёй, ці будуюць далей ад сядзібы на сухім месцы.
2) Падземнае збудаванне ў замках, палацах, мураваных будынках ці натуральная пячора, прыстасаваная для доўгатэрміновага захоўвання віна, пораху, прадуктаў, часам для трымання і катавання вязняў.
3) Мемар. збудаванне на могілках, дзе хаваюць нябожчыка. Мае невял. (у параўнанні з грабніцай ці пахавальняй) памеры, абавязкова з унутр. прасторай, звычайна з падземнай ч. і з уваходам у яе. С. для пахавання выкарыстоўваюцца са старажытнасці. Характарызуюцца манументальнасцю форм, разнастайнасцю і багаццем дэкар. аздаблення (С. на Кальварыйскіх і Вайсковых могілках у Мінску, канец 19 ст.).
4) Падземная ч. пахавальні ці буйнога культавага збудавання, крыпта якога прызначаецца для пахавання (Нясвіжскі касцёл езуітаў, 16 ст.).
С.А.Сергачоў.
Скляпы на вясковых могілках каля г. Жбейль (Ліван).Склеп у вёсцы Радунь Карэліцкага раёна Гродзенскай вобл.Склеп на Вайсковых могілках у Мінску.Склеп у вёсцы Дзямянчыцы Камянецкага раёна Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
склепм. Kéller m -s, -;
ві́нны склеп Wéinkeller m;
парахавы́склеп Púlverkammer f -, -n;
магі́льны склеп Gruft f -, Grüfte, Grábgewölbe n -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Склеп ‘паглыбленае ў зямлю памяшканне для захоўвання прадуктаў’, ‘падзямелле для дамавін з нябожчыкам’ (ТСБМ, Нас., Шат., Арх. Федар., Касп., Нік. Очерки, Др.-Падб., Бяльк., Байк. і Некр.; ашм., Стан.; Гарэц., Янк., Сцяшк., Сл. ПЗБ; ЛА, 4), ‘скляпенне над подам печы’ (Шушк., Мат. Гом.), ‘труна’ (Мат.), ‘труна з шасці дошак’ (ТС), склеп, склёп ‘труна з накрыўкай-дашкам’ (стол., петрык., ЛА, 3), склёп ‘падзямелле’ (Растарг.). Запазычанне з польск.sklep (Карскі, Белорусы, 146; Кюнэ, Poln., 96), таксама як і рус.склеп, гл. Фасмер, 3, 641. Ст.-бел.склепъ < ст.-польск.sklep запазычана ў канцы XV ст. (Булыка, Лекс. запазыч., 98). Параўн. скляпенне (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
склеп, пограб, падвал, яма; падмосце (абл.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)