склеп, -а, мн. скляпы́, скляпо́ў, м.

1. Паглыбленае ў зямлю, закрытае памяшканне для захоўвання прадуктаў, віна, пораху і пад.

Вінны с.

Парахавы с.

2. Закрытае падземнае памяшканне, у якім устанаўліваюцца дамавіны з нябожчыкамі.

Пахавальны с.

|| памянш. скляпо́к, -пка́, мн. -пкі́, -пко́ў, м.

|| прым. скле́павы, -ая, -ае.

Склепавая сырасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)