склеп, ‑а; мн. скляпы, ‑оў; м.
1. Спецыяльнае, паглыбленае ў зямлю памяшканне для захоўвання прадуктаў, віна, пораху і пад.; пограб. Вінны склеп. Парахавы склеп. ▪ Капаў мужык склеп і выкапаў кавалак золата. Якімовіч. Галя пасадзіла хлопцаў ля вялікага стала, .. а сама пабегла ў склеп па бульбу. Ваданосаў. [Ганя:] — Адразу з поля, сырую, мокрую [бульбу] ссыпалі ў скляпы. Грамовіч.
2. Закрытае падземнае памяшканне, у якім устанаўліваюцца дамавіны з нябожчыкамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)