Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
самапа́самнареч., прям., перен., разг. без присмо́тра; на свобо́де;
скаці́на ко́рміцца с. — скот ко́рмится без присмо́тра (на свобо́де);
дзе́ці гадава́ліся с. — де́ти росли́ без присмо́тра
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
самапа́сам, прысл.
Разм. Без нагляду; на свабодзе. На.. [лузе] ўсю вясну, лета і восень самапасам пасвяцца гусі.Сачанка.Бацька мала калі бачыў сына, бо дзень і ноч быў заняты работай у сваім міністэрстве. Сын рос самапасам.Шахавец.Фэлькавы дзеці жылі самапасам, без мацярынскага догляду і бацькавай ласкі.С. Александровіч.// Без занятку, сам па сабе. Не жывуць самапасам і меншыя [дзеці]: у таго клопат — трусоў дагледзець, таму трэба бацвіння назбіраць і ў карыце насекчы.Ракітны.// Без дазволу, самавольна. [Алена Собаль:] — Старшыня.. [Геньку] не пускае і грозіць, што не дасць ніякіх дакументаў, калі ён толькі паедзе самапасам.Паслядовіч.// Без кіраўніцтва, як хто ўмее, як можа. У некаторыя ўрачыстыя дні.. складаецца саматужны хор. Ніхто ім не кіруе, спяваюць самапасам, як хто ўмее.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самапа́сампрысл.разм.únbeaufsichtigt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
самапа́с, ‑а і ‑у, м.
Разм.
1.‑а. Той, хто выйшаў на свой хлеб, жыве самапасам. [Пракоп:] — Убачыш, як твой гэты самапас прыйдзе да цябе, як будзе прасіцца... будзе скарынцы хлеба рад.Баранавых.
2.‑у. Самастойнае, без нагляду жыццё. [Бацька:] — Так, донька?.. Сама, значыць, ето... на самапас захацела?..Кандрусевіч.[Дзядзька:] — Я вось падумаў... Ці выжыў бы чалавек, каб яго пусціць на такі самапас?Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
luzem
1. паражняком, улегцы;
2. навалам, без упакоўкі;
3. у адзіночку; асобна; сам па сабе; самапасам
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Пустапа́сам ’без пастуха (пра жывёлу), без нагляду старэйшых (пра дзяцей і моладзь)’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Варл.; карэліц., Жыв. сл.), сюды ж пустопа́сть ’самапасам’ (кам., Жыв. сл.), у пусто́паш ’на самапас, у распусту (пусціць)’ (ТС), у пу́стапаш ’тс’: пусцілі быдло і коні ў пустапаш (слонім., Арх. Бяльк.), пусто́паш ’абложная зямля’ (ДАБМ, камент., 858), ’пусташ’ (бяроз., ЛА, 2), пу́стопась ’тс’ (маляр., ЛА, 2), укр.пусто́паш ’без пастуха’; серб.-харв.пу̏стопа̑ш ’дзе кожны можа пасвіць’. Ад пусты́ ’бязлюдны’ і пасці ’пасвіць’; у адносінах зямлі, якая “гуляе”, магчымы ўплыў дзеяслова паха́ць ’абрабляць, даглядаць’.