сам, само́га, м. сама́, само́й, ж.; само́, само́га, н.; мн. са́мі, самі́х, займ. азнач.

1. Ужыв., каб падкрэсліць, што хто-н. асабіста выконвае дзеянне або адчувае на сабе яго.

С. тата гнаў каня.

Такую навіну трэба паведаміць ёй самой.

2. Ужыв., каб падкрэсліць, што дзеянне выконваецца асобай або прадметам самастойна, без чыёй-н. дапамогі.

Сяляне самі ўправіліся са жнівом.

С. (сама, само, самі) па сабе (адвольна, незалежна ні ад кога). С. (сама, само, самі) сабе (адзін, адна, адно, без нікога).

3. Ужыв. для падкрэслівання важнасці, значнасці асобы або прадмета.

С. аграном прыехаў на поле.

4. У спалучэнні з назоўнікамі з якасным знач. падкрэсліваюць наяўнасць вышэйшай ступені якасці ў прадмеце.

Прагулкі на лыжах — гэта само здароўе.

Сам не свой — аб стане разгубленасці, роспачы, адчаю, непакою.

Само сабой зразумела — не выклікае ніякага сумнення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

сам

1. мест., в разн. знач., м. сам (ж. сама́, ср. само́); мн. са́мі;

он сам э́то сде́лал ён сам гэ́та зрабі́ў;

ты сказа́л э́то самому́ себе́ ты сказа́ў гэ́та само́му сабе́;

вы са́ми зна́ете вы са́мі ве́даеце;

он сам спра́вился с рабо́той ён сам спра́віўся з рабо́тай;

э́то сама́ жизнь гэ́та само́ жыццё;

2. (хозяин, глава) сущ., уст. сам, род. само́га м.;

сам приказа́л сам загада́ў;

сам не свой сам не свой;

сам по себе́ сам па сабе́, сам праз сябе́;

быть сами́м собо́й быць самі́м сабо́й;

само́ собо́й разуме́ется само́ сабо́й разуме́ецца (зразуме́ла);

сам себе́ хозя́ин (голова́) сам сабе́ гаспада́р (галава́);

э́то говори́т само́ за себя́ гэ́та гаво́рыць само́ за сябе́;

и сам не рад і сам не рад;

он — сама́ доброта́ ён — сама́ дабрыня́;

каки́е са́ми, таки́е и са́ни погов. які́я са́мі, такі́я і са́ні;

са́ми с уса́ми погов. са́мі з вуса́мі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

сам, род., вин. само́га, дат. само́му, твор., предл. самі́м; ж. сама́, ср. само́; мн. са́мі мест. опред., м.

1. в разн. знач. сам;

я сам гэ́та ве́даю — я сам э́то зна́ю;

цяпе́р ён і сам не рад — тепе́рь он и сам не рад;

са́мі зно́йдуць даро́гу — са́ми найду́т доро́гу;

гэ́та само́ жыццёэ́то сама́ жизнь;

сам гэ́ты факт ра́дуе мяне́сам э́тот факт ра́дует меня́;

2. в знач. сущ., уст. (хозяин, глава) сам;

сам загада́ўсам приказа́л;

сама́сам — с гла́зу на гла́з;

сам не свойсам не свой;

сам па сабе́сам по себе́; как таково́й;

сам (сама́, само́) сабо́йсам (сама́, само́) собо́й;

сам сабе́ гаспада́рсам себе́ хозя́ин;

сам сабе́ галава́сам себе́ голова́;

сам сабе́ — про себя́;

быць самі́м сабо́ю — быть сами́м собо́ю;

сам не рад — (и) сам не рад;

сам праз сябе́сам по себе́;

сам не ў сабе́сам не свой;

само́ сабо́й разуме́ецца (зразуме́ла) — само́ собо́й разуме́ется;

сам чорт не разбярэ́сам чёрт не разберёт;

які́я са́мі, такі́я і са́ніпогов. каки́е са́ми, таки́е и са́ни; по Се́ньке и ша́пка;

са́мі з вуса́міпогов. са́ми с уса́ми;

не капа́й друго́му я́мы (я́му), сам ува́лішся ў яе́посл. не рой друго́му я́мы (я́му), сам в неё упадёшь;

сам не гам і друго́му не дампогов. соба́ка на се́не

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

сам, само́га, м.; сама́, само́й, ж.; само́, само́га, н.; мн. самі, саміх; займ. азначальны.

1. Ужываецца пры назоўніках ці асабовых займенніках, каб паказаць, што іменна названая асоба або прадмет непасрэдна ўдзельнічае ў дзеянні. З вуліцы ехалі сані. Ладымер пазнаў Банадысёвага каня. Сам Банадысь, высокі, у новым кажуху, .. ішоў побач з канём. Чорны. Сам факт стварэння слоўнікаў нацыянальнай тэрміналогіі не можа разглядаць інакш, як факт выключнай навуковай важнасці. Суднік. // Ужываецца як замяшчальнік назоўніка або асабовага займенніка. Што казаць: самі ведаеце, якія задзіры гэтыя хлопцы. Колас. [Арына Восіпаўна:] — Стаіць [Мажэйка] сярод пакоя, размаўляе са мной, а сам так і шныпарыць вачыма па закутках. Асіпенка. // Ужываецца ў зваротах, каб паказаць, што асоба занята сабою, сваімі справамі. Сам сабе [Уладзімір] нешта шаптаў, сам з сабою раіўся. Скрыган. / У выразах, у якіх што‑н. прыпісваецца самому аб’екту. [Хлопец:] — Не згубіў, а сама [метрыка] згубілася, як нашага прыхода царкву перабудоўвалі на школу... Чарот.

2. Ужываецца, каб падкрэсліць, што асоба або прадмет выконвае дзеянне самастойна, без чыёй-небудзь дапамогі. Засяваць мы самі Будзем нашы нівы, Збіраць самі будзем Ураджай шчаслівы. Купала. // Ужываецца для вылучэння пэўнай асобы або нейкага прадмета. [Гарлахвацкі:] Выдавецтва? Хто пры тэлефоне?.. Перадайце трубку самому дырэктару. Крапіва. Сам камандзір батальёна сядзеў за сталом, займаў цэнтральнае месца. Колас.

3. Ужываецца для падкрэслівання важнасці, значнасці асобы або прадмета. Ка мне ў госці з прывітаннем шчырым.. Сам старшыня прыйшоў і брыгадзіры. Купала.

4. у знач. наз. сам, само́га, м.; сама́, само́й, ж. Разм. Ужываецца для абазначэння якой‑н. паважанай асобы (гаспадара, кіраўніка і пад.). [Бабка:] — Ой, хоць бы ўжо хутчэй сам прыйшоў. Сам — гэта, канечне, бацька. Сяркоў. [Таццяна:] — Ну, а дзе сама [Марына Паўлаўна]? Я ўжо ладзілася ісці па яе, ды дасюль няўпраўка была... Зарэцкі.

5. Пры назоўніках з якасным значэннем падкрэсліваюць наяўнасць вышэйшай ступені якасці ў прадмеце. Сама ты, радзіма, жывая паэма, Вялікасны твор бальшавіцкага племя. Глебка. Значкі ГПА на крутых грудзях [моладзі] выглядаюць так, як можа выглядаць само здароўе, сама сіла, сама паўнакроўная маладосць! Самуйлёнак.

6. Ужываецца тады, калі трэба паказаць, што пра пэўны прадмет ці асобу ўжо гаварылася. [Лабановічу] ўспомнілася,.. што ў гэтую кузню не адзін раз прыязджаў ён і прыходзіў з дзядзькам Марцінам па розных гаспадарчых справах. І кузня, і само мястэчка тады нейк выглядалі іначай, рабілі большае ўражанне, можа, з тае прычыны, што ён быў малы. Колас.

•••

Сам вялікі гл. вялікі.

Сам (сама, само) за сябе гаворыць — не мае патрэбы ў тлумачэнні, пацвярджэнні.

Сам (сама, само) з сабою — адзін, на адзіноце. [Мікуць] гаварыў гэтак сам з сабою праз усю дарогу. Чорны.

Самі з вусамі — не горш за іншых, не дурней за іншых.

Сам-насам — быць аднаму без удзелу іншых. Відаць, не лёгка было Антосю заставацца, сам-насам са сваімі думкамі. Бажко. Хацелася пабыць аднаму [Барташэвічу], сам-насам. Карпюк.

Сам на сябе вяроўку суча гл. сукаць.

Сам не гам і другому не дам гл. гам ​2.

Сам не свой — аб стане разгубленасць роспачы, адчаю, вялікага хвалявання, непакою. Ладымер з’явіўся дадому сам не свой. Ён пастагнаў у сенцах, паенчыў, пабедаваў і падаўся ў хату. Чорны.

Сам не ў сабе — пра таго, хто страціў душэўную раўнавагу, самавалоданне. [Рыгор:] — Чакай, Каця! Даруй, я сам не ў сабе. Крапіва.

Сам (сама, само, самі) па сабе — а) адвольна, незалежна ні ад кога. Цяпер [пасля запрашэння перайсці на працу ў раён] пытанне развязалася само па сабе — проста і дасканала. Зарэцкі. Нарэшце гоман сам па сабе ўлёгся. Дуброўскі; б) кожны паасобку. [Іван:] — У нас [у Чыжэвічах] канапасы ў гурт збіраюцца, гавораць, смяюцца. А тут [у Малінаўцы] кожны сам па сабе. Чарнышэвіч; в) паводле сваёй сутнасці. Сам па сабе дзядзька Анупрэй быў вельмі цікавым чалавекам. Машара.

Сам праз сябе — самастойна.

Сам (сама, само, самі) сабе — а) адзін, без нікога. [Макатрыха:] — Я магла б жыць і пры сыне, але мне лепш калі я тут сама сабе. Кулакоўскі; б) ціха, ледзь чутна (чытаць, гаварыць і пад.); в) ніяк знешне не выяўляючы; у думках, не выказваючы ўголас. Яшчэ тады [Макар] сам сабе падумаў: а што, калі тут давядзецца працаваць, дык жа зусім згубішся сярод гэтых сталёвых волатаў. Сабаленка.

Сам сабе не рад — незадаволены самім сабою. Цяпер і сам сабе не рад. Не спіцца, не ляжыцца. Ці не вярнуцца лепш назад Ды з другам памірыцца? Танк.

Сам сабе пан (гаспадар, галава) — самастойны, незалежны ні ад кога чалавек.

Само сабой (зразумела) — не выклікае ніякага сумнення; безумоўна.

Сам (сама, само, самі) сабою — а) самастойна, сваімі сіламі (магчымасцямі). Як узяўся, як стаў вучыцца і сам сабою вывучыўся. Янкоўскі. Шчасце не прыйшло само сабой. Барадулін; б) без якіх‑н. намаганняў. Само сабой прыгадалася, як зімой.. [бацька] з Шурам валіў сосны на хату. Ставер; в) у адпаведнасці з сваёй унутранай сутнасцю, такім, які ёсць. Сышліся твар у твар — яны і вечнасць, Тут кожны быць павінен сам сабой, Як смага — смагай, як вада — вадой. Куляшоў.

Сам чорт галаву (нагу) зломіць гл. чорт.

Сам чорт не брат каму гл. брат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Самсам, ніхто іншы’, у знач. наз. ’гаспадар, кіраўнік і г. д.’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), ’адзін, адзінокі’ (Сл. ПЗБ, Нар. лекс.), са́мы займ. ’той, ніхто іншы’, ’іменна такі, які патрэбен, падыходзіць (самая пара)’, ’той, што мае вышэйшую ступень якасці (самы вясёлы)’ (ТСБМ, Бяльк.), са́му, саму́ ’адзін, адзінокі’ (ТС), са́мо, са́ме ’толькі, як раз’, са́міе ’самі’ (Ян.), саме́нко, саме́нты ’якраз’ (Мат. Гом.). Сама‑ — першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае накіраванасць, здзяйсненне, працяканне дзеяння і інш.: самасе́й (да сеяць), самапа́сам ’самастойна, без нагляду’ (да пасці), самату́жкі ’маленькія санкі’ (да тужыцца), самакі́ша ’прастакваша’ (да кіснуць), самахоць ’па сваёй волі’ (да хацець) і інш. Агульнаславянскае; рус. самсам; адзін’, укр. сам, са́мий ’тс’, стараж.-рус., ст.-слав. самъ, польск., в.-луж., н.-луж. sam, каш. som, чэш., славац. sám, серб.-харв. sȃm, славен. sȃm, балг., макед. самсам’, ’адзін, адзінокі’. Прасл. *samъ, *sama, *samo. Паралелі ў ст.-інд. samás ’роўны, адзінкавы’, авесц. hama‑, hāma‑, ст.-пярс. hama‑ ’роўны, той жа самы’, гоц. sama ’той жа самы’, ст.-в.-ням. samo, ст.-англ. same, ст.-ісл. sómr ’падыходзячы, належачы’ і г. д., гл. Траўтман, 273; Торп, 432; Праабражэнскі, 2, 249; Фасмер, 3, 552; Сной₁, 553; усе ад і.-е. кораня somo/semo < і.-е. *sem ’адзін’. Трубачоў, Этимология–1965, 23, 65, падкрэсліваючы незалежнасць ужывання займеннікавага элемента ў славянскім і іранскім, лічыць, што авесц. hāmō не падцвярджае агульнасць інавацыйнага падоўжання ў гэтых мовах. Даўжыня галоснага ў славянскім слове паводле Махэка₂, 537 мае экспрэсіўны характар. Гл. яшчэ БЕР, 6, 453 і наст., Шустар-Шэўц, 2, 1266; Борысь, 538. Сюды ж прым. самаві́ты ’разумны’ (Нас., ТС), ’самастойны’ (Ян.), ’мажны, дзябёлы’, ’паважны, салідны’ (ТСБМ), самава́ць ’садзіцца на гак, шараваць плытам па гаку’ (навагр., Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сам, сама́ займ:

ён [яна́] прыйшо́ў [прыйшла́] сам(а́) er [sie] ist selbst gekmmen; er [sie] ist von selbst gekmmen (без запрашэння);

сам па сабе́ ён нядрэ́нны (чалаве́к) an und für sich ist er kein schlchter Mensch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

сам- обл., уст., первая часть неизменяемых прил. со знач.

1. (во столько-то раз больше);

сам-дру́г у два разы́ (больш, бо́льшы за што);

сам-трете́й у тры разы́ (больш, бо́льшы за што);

урожа́й сам-пя́т ураджа́й у пяць разо́ў бо́льшы ад насе́ння;

2. (столько-то, считая вместе с действующим лицом);

сам-дру́г удву́х (удзвю́х, удваі́х);

сам-трете́й утро́х (утраі́х);

сам-четвёрт учатыро́х (учацвяры́х);

сам-шёст ушасцёх (ушасцяры́х);

сам-сём усямёх (усемяры́х);

сам-восьмо́й увасьмёх (увасьмяры́х);

сам-девя́т удзевяцёх (удзевяцяры́х);

сам-деся́т удзесяцёх (удзесяцяры́х);

я сам-дру́г с тобо́ю я ўдвух (удзвю́х, удваі́х) з табо́ю.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

сам-пя́т, сам-сём, сам-трете́й, сам-четвёрт, сам-шёст, см. сам-.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

сам-восьмо́й, сам-десят, сам-друг, см. сам-.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

сам-...,

Уст. У спалучэнні з парадкавымі або колькаснымі лічэбнікамі ўтварае складаныя нязменныя прыметнікі, якія абазначаюць: у такой колькасці (якая паказана лічэбнікам), уключаючы і сам суб’ект гутаркі, напрыклад: сам-сёмы, сам-трэці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)