сам, само́га, м. сама́, само́й, ж.; само́, само́га, н.; мн. са́мі, самі́х, займ. азнач.

1. Ужыв., каб падкрэсліць, што хто-н. асабіста выконвае дзеянне або адчувае на сабе яго. С. тата гнаў каня. Такую навіну трэба паведаміць ёй самой.

2. Ужыв., каб падкрэсліць, што дзеянне выконваецца асобай або прадметам самастойна, без чыёй-н. дапамогі. Сяляне самі ўправіліся са жнівом. С. (сама, само, самі) па сабе (адвольна, незалежна ні ад кога). С. (сама, само, самі) сабе (адзін, адна, адно, без нікога).

3. Ужыв. для падкрэслівання важнасці, значнасці асобы або прадмета. С. аграном прыехаў на поле.

4. У спалучэнні з назоўнікамі з якасным знач. падкрэсліваюць наяўнасць вышэйшай ступені якасці ў прадмеце. Прагулкі на лыжах — гэта само здароўе.

Сам не свой — аб стане разгубленасці, роспачы, адчаю, непакою.

Само сабой зразумела — не выклікае ніякага сумнення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)