сало́дка

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
сало́дка саладчэ́й
саладзе́й
найсаладчэ́й
найсаладзе́й

Іншыя варыянты: со́ладка.

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сало́дка нареч., см. со́ладка;

◊ язы́к не кало́дка, ве́дае, што с. — погов. язы́к не лопа́тка, зна́ет, что сла́дко

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сало́дка ​1, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Тое, што і лакрыца.

сало́дка ​2,

1. Прысл. да салодкі. — Дужа, дужа рады бачыць вас [Лабановіча] ў нашым асяроддзі, — салодка прамовіў Ясь: — Фактычна я знаёмы з вамі, завочна. Колас. У Алёшкі салодка зашчымела сэрца: прыгадалася, што даўно ўжо трымаў у руках гармонік. Кухараў. А пад грушай у калысцы Спіць салодка немаўля. Прыходзька.

2. безас. у знач. вык. Пра адчуванне салодкага смаку. У роце салодка.

3. безас. у знач. вык. Пра матэрыяльны дастатак, духоўнае задавальненне. — А мне, ты думаеш, салодка? Ды справа проста і каротка: Не будзеш ты з ляснічым спорыць, Рабі вось тое, што гаворыць. Колас. // (звычайна з адмоўем «не»). Пра шчасце, дабрабыт, якія пануюць дзе‑н. — Не салодка тут жывецца, — адказаў Сідар Нікіфаравіч. — Але ж некаму трэба і гэты вугал займаць. На жаль, яшчэ не хапае на ўсіх камфартабельных кватэр. Аляхновіч.

4. безас. у знач. вык. Пра прыемныя адчуванні, зведаныя кім‑н. Трывожна мне. Але й салодка мне! Я сэнсам напаўняю кожны рух, Агонь вачэй І палахлівасць рук. Тармола.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

САЛО́ДКА, лакрычнік,

лакрыца (Glycyrrhiza),

род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 15 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Еўразіі, Амерыкі, Паўн. Афрыкі і Аўстраліі. Растуць пераважна ў стэпавай, паўпустыннай і пустыннай зонах. На Беларусі інтрадукаваны С.: бледнакветкавая (G.pallidiflora), голая (G.glabra), пахучая (G.foetidissima), уральская (G.uralensis) і інш.

Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 2 м. Карэнішчы патоўшчаныя. Сцёблы прамастойныя, галінастыя, голыя ці апушаныя. Лісце непарнаперыстае, часта клейкае. Кветкі лілаватыя, у пазушных гронках. Плод — боб. Салодкавы, або лакрыцавы, корань (карэнішчы і карані) мае ў сабе гліказіды, флаваноіды, цукрозу, эфірны алей, мінер. солі і інш. З яго атрымліваюць экстракты (састаўная ч. піва, квасу і інш.), сіропы для кандытарскай вытв-сці, выкарыстоўваюць як смакавую, антыаксідантную, бактэрыцыдную і фунгіцыдную дабаўку для лекаў, у ежу і напоі; таксама для вырабу фарбаў, дублення скуры і інш. З надземных ч. расліны атрымліваюць жоўтую фарбу для шэрсці і шоўку, са сцёблаў вырабляюць вяроўкі, грубую пражу, шчоткі, лісце — сурагат чаю. Лек., харч., тэхн., кармавыя і меданосныя расліны.

В.​М.​Прохараў.

Салодка голая.

т. 14, с. 111

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сало́дка-го́ркі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сало́дка-го́ркі сало́дка-го́ркая сало́дка-го́ркае сало́дка-го́ркія
Р. сало́дка-го́ркага сало́дка-го́ркай
сало́дка-го́ркае
сало́дка-го́ркага сало́дка-го́ркіх
Д. сало́дка-го́ркаму сало́дка-го́ркай сало́дка-го́ркаму сало́дка-го́ркім
В. сало́дка-го́ркі (неадуш.)
сало́дка-го́ркага (адуш.)
сало́дка-го́ркую сало́дка-го́ркае сало́дка-го́ркія (неадуш.)
сало́дка-го́ркіх (адуш.)
Т. сало́дка-го́ркім сало́дка-го́ркай
сало́дка-го́ркаю
сало́дка-го́ркім сало́дка-го́ркімі
М. сало́дка-го́ркім сало́дка-го́ркай сало́дка-го́ркім сало́дка-го́ркіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сало́дка-духмя́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сало́дка-духмя́ны сало́дка-духмя́ная сало́дка-духмя́нае сало́дка-духмя́ныя
Р. сало́дка-духмя́нага сало́дка-духмя́най
сало́дка-духмя́нае
сало́дка-духмя́нага сало́дка-духмя́ных
Д. сало́дка-духмя́наму сало́дка-духмя́най сало́дка-духмя́наму сало́дка-духмя́ным
В. сало́дка-духмя́ны (неадуш.)
сало́дка-духмя́нага (адуш.)
сало́дка-духмя́ную сало́дка-духмя́нае сало́дка-духмя́ныя (неадуш.)
сало́дка-духмя́ных (адуш.)
Т. сало́дка-духмя́ным сало́дка-духмя́най
сало́дка-духмя́наю
сало́дка-духмя́ным сало́дка-духмя́нымі
М. сало́дка-духмя́ным сало́дка-духмя́най сало́дка-духмя́ным сало́дка-духмя́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сало́дка-кіслава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сало́дка-кіслава́ты сало́дка-кіслава́тая сало́дка-кіслава́тае сало́дка-кіслава́тыя
Р. сало́дка-кіслава́тага сало́дка-кіслава́тай
сало́дка-кіслава́тае
сало́дка-кіслава́тага сало́дка-кіслава́тых
Д. сало́дка-кіслава́таму сало́дка-кіслава́тай сало́дка-кіслава́таму сало́дка-кіслава́тым
В. сало́дка-кіслава́ты (неадуш.)
сало́дка-кіслава́тага (адуш.)
сало́дка-кіслава́тую сало́дка-кіслава́тае сало́дка-кіслава́тыя (неадуш.)
сало́дка-кіслава́тых (адуш.)
Т. сало́дка-кіслава́тым сало́дка-кіслава́тай
сало́дка-кіслава́таю
сало́дка-кіслава́тым сало́дка-кіслава́тымі
М. сало́дка-кіслава́тым сало́дка-кіслава́тай сало́дка-кіслава́тым сало́дка-кіслава́тых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сало́дка-кі́слы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сало́дка-кі́слы сало́дка-кі́слая сало́дка-кі́слае сало́дка-кі́слыя
Р. сало́дка-кі́слага сало́дка-кі́слай
сало́дка-кі́слае
сало́дка-кі́слага сало́дка-кі́слых
Д. сало́дка-кі́сламу сало́дка-кі́слай сало́дка-кі́сламу сало́дка-кі́слым
В. сало́дка-кі́слы (неадуш.)
сало́дка-кі́слага (адуш.)
сало́дка-кі́слую сало́дка-кі́слае сало́дка-кі́слыя (неадуш.)
сало́дка-кі́слых (адуш.)
Т. сало́дка-кі́слым сало́дка-кі́слай
сало́дка-кі́слаю
сало́дка-кі́слым сало́дка-кі́слымі
М. сало́дка-кі́слым сало́дка-кі́слай сало́дка-кі́слым сало́дка-кі́слых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

со́ладка

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
со́ладка саладчэ́й
саладзе́й
найсаладчэ́й
найсаладзе́й

Іншыя варыянты: сало́дка.

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЛАКРЫ́ЧНІК,

кветкавая расліна, тое, што салодка.

т. 9, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)