пяко́лак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пяко́лак пяко́лкі
Р. пяко́лка пяко́лкаў
Д. пяко́лку пяко́лкам
В. пяко́лак пяко́лкі
Т. пяко́лкам пяко́лкамі
М. пяко́лку пяко́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пяко́лак, -лка м., обл. (в печи) шесто́к; загне́тка ж.; припе́чек; см. прыму́рак

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пяко́лак, ‑лка, м.

Абл.

1. Прыпечак. Ці бачылі, як маці ранняй часінай, Узяўшы смалісты агарак лучыны, Схіліўшыся, дзьме на вуголле ў пяколку, Пакуль яно не разгарыцца вясёлкай. Танк.

2. Цёплае месца на печы, куды лазяць грэцца або ставяць што‑н. грэць. Я дружыў з пяколкам, Нібы дзед стары. Бядуля. Маці саскочыла з пяколка і з трывогай забегала па хаце. Машара. Паставіўшы дзяжу на пяколак, [Арына] пачала рыхтаваць вячэру. Стаховіч.

3. Ніша ў печы; пячурка. Абмацала [Ева] ўвесь пяколак — Няма запалак. Бацька знёс. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пяко́лак ’прымурак, выступ у печы’ (ТСБМ; паст., смарг., астрав., Сл. ПЗБ; в.-дзв., Шатал.; Мат. Маг.), ’пячурка ў сцяне печы’ (Бяльк.; мядз., Нар. словатв.; круп., Нар. сл.), ’прыпечак; ніша збоку прыпечка, куды зграбаюць вуголле’ (ТСБМ, лаг., трак., Сл. ПЗБ; Мат. Маг.; Ян.; Нас.: “у Магілёўскай і Віцебскай губерніях”), ’камінак’ (Сцяшк.; Нас.: “у Мінскай і Гродненскай губерніях”), пяко́лка ’гзымс, карніз зверху печы’ (Бяльк.), ’ямка для заграбання жару на прыпечку’ (Арх. Федар.). Утворана ад пе́кла разм. ’вельмі моцная гарачыня’, магчыма, пад уплывам польск. piekiełek ’запечак, месца паміж печчу і сцяной’, piekiełko ’прыпечак, прымурак перад уваходам у печ’, паводле Банькоўскага (2, 549), з першаснага *piekłek/*pkiełka, памянш. ад ст.-польск. pkieł ’пекла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпё́лак ’прыпечак’ (пух., Жд. 2). Няясна. Магчыма, вынік кантамінацыі прыпечак і пяко́лак (гл.) (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капёлак, капёлык ’месца на печы кал я каптура’ (Бяльк.) — у выніку перастаноўкі зычных /с., n < п., к < пяколак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляну́ха1 ’страва з бульбы і свежай капусты, забеленая малаком’ (полац., ушац., Нар. сл., Нар. лекс., Касп.; паст., рас., пух., Сл. ПЗБ; брасл., Бел. хр. дыял.). Да ляны́ (гл.).

Ляну́ха2 ’прыступка каля ляжанкі печы’ (ушац., Нар. сл.; Касп.), лянушкапяколак (з боку печы)’ (рас., Шатал.; Касп.). Да ляны́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

карні́з, ‑а, м.

1. Гарызантальны выступ, які завяршае сцяну будынка, абрамляе вокны, дзверы. Цяпер агледзець можна печ, як ляльку, Усе карнізы, нішы, под і звод, І той пяколак, дзе шукаць запалку, Калі куранты данясуць свой звон. Пысін. На чарапічных дахах збіраліся гурбачкі снегу. Ён лажыўся і на карнізы акон. Арабей. // У архітэктуры — верхняя частка антаблемента, якая ляжыць на фрызе.

2. Уступ, які цягнецца вузкай палоскай уздоўж абрывістага схілу гор, часта на значнай вышыні. На карнізе ў расколіне.. ўчапілася карэньчыкамі тоненькая, гнуткая бярозка. Хомчанка.

3. Папярочка над акном, дзвярамі, на якую вешаюць парцьеры, шторы. Паставіўшы на табурэт[ку] дзіцячае крэсла, Даша стаяла на ім перад акном, босая, у халаце, .. і прымацоўвала карніз. Шамякін.

[Ад грэч. korōnis — завяршэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звод 1, ‑у, М ‑дзе, м.

Разм. Выміранне, знікненне каго‑, чаго‑н. І была.. [груша] такая магутная і свежая.., што, здавалася, не будзе ёй зводу і не будзе канца. Караткевіч. — На ўсё пайшоў звод, — з нейкай маркотай заключыў паляшук і змоўк, аб чымсьці задумаўшыся. Колас.

звод 2, ‑у, М ‑дзе, м.

Выпуклае або крывалінейнае перакрыцце, што злучае сцены, апоры якога‑н. збудавання; скляпенне. Звод аркі. □ Жалезны лямант і скрыгат узлятаюць аж пад высокія зводы даху і адтуль ападаюць ужо сцішаным рэхам. Сабаленка. Цяпер агледзець можна печ, як ляльку, Усе карнізы, нішы, под і звод, І той пяколак, дзе шукаць запалку, Калі куранты данясуць свой звон. Пысін.

звод 3, ‑у, М ‑дзе, м.

Сукупнасць тэкстаў, дакументаў і пад., сабраных разам і размешчаных у пэўнай паслядоўнасці. Звод законаў. Звод правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. □ Дакастрычніцкая творчасць Янкі Купалы — гэта бадай поўны звод паэтычных звестак аб паднявольным жыцці беларускага селяніна. Лужанін.

звод 4, ‑у, М ‑дзе, м.

Рэдакцыя рукапіснага тэксту, якая адрозніваецца ад іншых сціскаў гэтага помніка асаблівасцямі мовы. Стараславянскі помнік рускага зводу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)