прарва́ць, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві; -ва́ны; зак.

1. што. Разарваўшы, зрабіць адтуліну, дзірку ў чым-н.

П. панчоху.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пра ваду: моцным напорам прамыць адтуліну ў чым-н., разбурыць перашкоду.

Прарвала плаціну.

3. што. Прабіцца праз што-н., зламаўшы супраціўленне.

П. варожую блакаду.

4. што. Зрабіць радзейшым, вырваўшы частку раслін.

П. буракі.

5. безас., каго (што). Аб раптоўным пераходзе ад бяздзеяння ці спакойнага стану да якога-н. інтэнсіўнага дзеяння (разм.).

Ён доўга маўчаў, але тут і яго прарвала.

|| незак. прарыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прары́ў, -ы́ву, м. (да 2 і 3 знач.).

|| прым. прарыўны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прарва́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прарву́ прарвё́м
2-я ас. прарве́ш прарвяце́
3-я ас. прарве́ прарву́ць
Прошлы час
м. прарва́ў прарва́лі
ж. прарва́ла
н. прарва́ла
Загадны лад
2-я ас. прарві́ прарві́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прарва́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прарва́ць сов.

1. в разн. знач. прорва́ть;

п. панчо́ху — прорва́ть чуло́к;

вада́а́ла плаці́ну — вода́ прорвала́ плоти́ну;

п. варо́жую блака́дувоен. прорва́ть вра́жескую блока́ду;

2. с.-х. прореди́ть, продёргать;

п. буракі́ — прореди́ть (продёргать) свёклу;

3. безл., разг. прорва́ть;

ён до́ўга маўча́ў, але тут і яго́а́ла — он до́лго молча́л, но тут и его́ прорва́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прарва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак.

1. што. Разадраць, утварыўшы дзірку. Сухі корань прарваў шынель і прайшоў навылёт. Чорны.

2. безас. што. Моцным напорам прамыць дзірку ў чым‑н., разбурыць перашкоду (пра ваду). Цяпер не хапае толькі, каб прарвала плаціну, і тады паляціць усё ўніз. Броўка. // без дап. Лопнуць (аб нарыве). Нарыў прарвала.

3. што. Зламаць супраціўленне, прабіцца, прайсці праз што‑н. Прарваць фронт. Прарваць блакаду. □ Брыгада прарвала варожую абарону, глыбока ўклінілася ў размяшчэнне немцаў. Мележ.

4. што. Зрабіць радзейшым, вырваўшы частку раслін. Прарваць цукровыя буракі.

5. што. Парушыць (цішыню, маўчанне і пад.). Раптам у бакавым калідоры цішыню прарваў прарэзлівы мужчынскі крык. Новікаў.

6. безас. каго і без дап. Разм. Аб раптоўным пераходзе ад бяздзеяння ці спакойнага стану да якога‑н. інтэнсіўнага дзеяння. Нарэшце краўца прарвала: падскочыў з услончыка, насунуў аблавушку і.. рынуўся да дзвярэй. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прарва́ць drchreißen* vt, zerrißen* vt; ein Loch rißen* (што-н. in D);

прарва́ць фронт die Front durchbrchen*;

яго́ прарва́ла er bruste auf, er fuhr aus der Haut, er ging hoch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прарыва́ць¹ гл. прарваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прарыўны́ гл. прарвацца, прарваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрарыва́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Прарваць што-н. у многіх месцах, прарваць усё, многае.

2. Зрабіць пасадкі чаго-н. радзейшымі.

П. буракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прарыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прарываць ​1прарваць (у 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэблакава́ць

прарваць (прарываць), зняць (здымаць) аблогу чаго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дэблаку́ю дэблаку́ем
2-я ас. дэблаку́еш дэблаку́еце
3-я ас. дэблаку́е дэблаку́юць
Прошлы час
м. дэблакава́ў дэблакава́лі
ж. дэблакава́ла
н. дэблакава́ла
Загадны лад
2-я ас. дэблаку́й дэблаку́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дэблаку́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)