Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
праніза́цьсов.
1.прям., перен. пронзи́ть;
п. наскро́зь — пронзи́ть наскво́зь;
п. по́глядам — пронзи́ть взгля́дом;
2. прониза́ть;
хо́лад ~за́ў усё це́ла — хо́лод прониза́л всё те́ло;
3. (нек-рое время) прониза́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
праніза́ць, ‑ніжу, ‑ніжаш, ‑ніжа; зак.
1.каго-што. Пракалоць, праткнуць наскрозь чым‑н. вострым. Немец не паспеў крыкнуць, як вострае джала нямецкага штыка наскрозь пранізала яго.Кавалёў.Іголка так і пранізала наскрозь палец.Васілевіч.
2.перан.; каго-што. Праткнуць, прайсці праз што‑н. Сонечнае святло пранізала тоўшчу вады аж да самага дна.Хомчанка.Сонца толькі што ўзышло і пранізала праменямі голыя кроны дрэў.Дуброўскі.Агонь выцягнуўся доўгім языком, лізнуў ім высокую купу ельніку, пранізаў яе навылёт.Васілевіч.
3.перан.; каго-што. Пранікнуўшы ўнутр каго‑, чаго‑н., выклікаць якія‑н. фізічныя адчуванні (пра холад, вецер, боль і пад.). Сцюжа пранізала .. [Рахмільку] да самых касцей.Бядуля.[Хлопец] падняўся і паспрабаваў узняць руку, але востры боль пранізаў усё яго цела.Шчарбатаў.// Рэзка, моцна падзейнічаць. Усю .. [Любу] пранізала нейкая здранцвеласць, ногі не слухаліся яе.Краўчанка.Ганна раптам засмяялася. Смех гэты пранізаў сэрца.Мележ.
4.што. Нізаць некаторы час (гл. нізаць у 1 знач.). Пранізаць каралі ўвесь дзень.
•••
Пранізаць вачамі — пільна, уважліва паглядзець на каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праніза́цьгл. працінаць
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)