пакі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.

1. Адправіўшыся, не ўзяць з сабой каго-, што-н. (наўмысна або забыўшыся).

П. запісную кніжку дома.

П. дзяцей у вёсцы.

П. рэчы ў машыне.

П. пра сябе добрую памяць (перан.). П. след у навуцы (перан.).

2. што. Захаваць, прыберагчы.

П. агурок на насенне.

П. за сабой права зрабіць што-н. П. газету для сяброўкі.

3. каго-што. Захаваць у якім-н. становішчы, стане.

П. браму адчыненай.

П. закон у сіле.

П. каго-н. у разгубленасці.

П. пытанне адкрытым (не вырашыць). Пакінь мяне ў спакоі (не дакучай мне). П. вучня на другі год (не перавесці ў наступны клас). П. у дурнях (перан.: падмануць, паставіць у няёмкае становішча).

4. што. Перадаць каму-н., даць у чыё-н. карыстанне.

П. спадчыну.

5. каго-што. Прымусіць, прапанаваць застацца ці знаходзіцца дзе-н.

П. госця начаваць.

6. каго-што. Пайсці ад каго-, чаго-н., не маючы больш справы з кім-, чым-н.

П. сям’ю.

Сілы пакінулі мяне.

Ён не пакінуў таварыша ў бядзе.

П. ззаду каго-н. (апярэдзіць у спаборніцтве).

7. каго-што і без дап. Не даць чаго-н.

П. без абеду.

П. ліст без адказу.

8. што. Спыніць, перастаць чым-н. займацца.

П. непатрэбныя размовы.

Пакінь кпіць!

|| незак. пакіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пакі́нуць сов.

1. в разн. знач. поки́нуть, оста́вить;

на каго́ ты нас ~нуў? — на кого́ ты нас поки́нул (оста́вил)?;

п. ро́дны го́рад — поки́нуть (оста́вить) родно́й го́род;

ён не ~нуў тава́рыша ў бядзе́ — он не поки́нул (не оста́вил) това́рища в беде́;

п. рабо́ту — оста́вить рабо́ту;

п. на за́ўтра — оста́вить на за́втра;

п. сцэ́ну — поки́нуть (оста́вить) сце́ну;

п. запі́ску — оста́вить запи́ску;

яго́ ~нулі на ране́йшай паса́дзе — его́ оста́вили на пре́жней до́лжности;

2. (перестать) бро́сить;

п. куры́ць — бро́сить кури́ть;

ка́меня на ка́мені не п. — ка́мня на ка́мне не оста́вить;

п. з но́сам — оста́вить с но́сом;

п. у ду́рнях — оста́вить в дурака́х;

пашкадава́ў воўк кабы́лу, ~нуў хвост ды гры́вупогов. пожале́л волк кобы́лу, оста́вил хвост да гри́ву

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

пакі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

1. Адпраўляючыся куды‑н., не ўзяць з сабой. У воласці пакінулі мы цэлую звязку кніг і газет. Чорны. Жаль.. [Марыны Паўлаўны] змяніўся на турботнае ваганне, ці пакінуць тут д[а]ччыну картку, ці ўзяць з сабой. Зарэцкі. // Часова змясціць куды‑н. [Марыся:] — Ідзём адгэтуль... Я пакінула ў сенцах свае рэчы і хачу без сведак пагаварыць з бацькам. Бажко.

2. Адпраўляючыся куды‑н., аддаць, перадаць каму‑н. Ад’язджаючы зноў у Данбас, брат пакінуў Васілю гармонік. Кавалёў. // Перадаць у спадчыну. — Тата, калі паміраў, то пакінуў усё мне, — сказаў Андрэй як мага спакайней.. — Я цяпер гаспадар у хаце. Чарнышэвіч.

3. Прыберагчы, адкласці, схаваць для каго‑, чаго‑н., з якой‑н. мэтай. Пакінуць агурок на насенне. □ Дзяўчаты трошкі паелі і пакінулі яшчэ на раз. Няхай. Грошы .. [Марына Паўлаўна] падзяліла на дзве роўныя часткі і адну пакінула сабе, а другую паслала дачцэ. Зарэцкі.

4. Выйсці, пайсці адкуль‑н. (часова або назаўсёды). У канцы сакавіка, калі сонца пачало прыграваць і снег паступова сышоў, мядзведзіца пакінула сваю бярлогу. В. Вольскі. // Адказацца ад чаго‑н., звольніцца, пайсці з якой‑н. работы, пасады і пад. Казлоўскі паходзіў з прыгонных сялян. Пасля паўстання пакінуў духоўны сан і стаў настаўнікам. Г. Кісялёў. За тыдзень да заняткаў.. Аляксей пакінуў працу ў МТС. Шамякін. // Перастаць удзяляць увагу каму‑, чаму‑н. Пакінуць чалавека аднаго з яго невясёлымі думамі.. [хлопцы] не маглі. Шахавец. Міхал Шарупіч якраз браў пробу і не мог пакінуць электрапечы. Карпаў. // Пайсці ад каго‑, чаго‑н., расстацца з кім‑, чым‑н. Прыйшла дачка. Пакінуў муж — Свавольніца яна. Непачаловіч. // перан. Перастаць існаваць у кім‑н., знікнуць (пра думкі, пачуцці і пад.). Сышоўшы на перон, Рыта разгубілася. Рашучасць пакінула яе. Навуменка. Таго ніколі не пакіне Юнацкі, Вечна весні ўздым, — Хто аддае, Як дар краіне, Жыццё дарэшты — маладым! Гілевіч.

5. Прымусіць або прапанаваць застацца дзе‑н., працягваць знаходзіцца ў якім‑н. месцы. Цяпер толькі зразумеў хлапчук, навошта яго пакінулі дома. Пальчэўскі. Тарас здаў дзяржаўныя экзамены на выдатна, яго пакінулі ў аспірантуры. Гурскі.

6. Захаваць у якім‑н. стане, не змяніць чыйго‑н. стану, становішча. Дворнік пакінуў браму адпёртаю і пайшоў спачываць пасля бяссоннай ночы. Гартны. Платон разгарнуў пакунак і так пакінуў. Чарнышэвіч.

7. Прызначыць кім‑н., у якасці каго‑н. Купрыянчыка пакінуў дзед Талаш за правадніка, каб паказаць дарогу вартавым чырвонаармейцам. Колас. Карла парашылі пакінуць тут за гаспадара. Маўр.

8. (ужываецца з адмоўем). Абмінуць, абысці, не крануць. [Максім:] — Ні хаты, ні кусціка, ні дрэўца не пакінула ў.. [сяле] вайна. Кудравец. Сілівону Лагуцьку было больш за семдзесят, але здавалася, што гады прайшлі пад ім, не пакінуўшы ні следу, ні знаку. Лынькоў.

9. з інф. Спыніць якое‑н. дзеянне, занятак. Пабліжэнне восені ўжо адчувалася ў прыродзе. Зніклі жаўранкі, пакінулі стракатаць конікі. Чарнышэвіч. Гадоў васемнаццаці.. [Лешак] пакінуў вучыцца і ўзяўся за гаспадарку. Брыль. [Леў Раманавіч:] — Пакінем пра гэта гаварыць. Усё ў свой час... Асіпенка.

10. Выклікаць што‑н. пасля сябе, паслужыць прычынай з’яўлення чаго‑н. Першая паездка па возеры пакінула непрыемнае ўражанне. Самусенка.

11. Не даць чаго‑н., пазбавіць чаго‑н. Пакінуць ліст без адказу. Пакінуць без абеду. □ [Зыгмусь:] — Ніяк няможна пакінуць нашу зямлю без вільгаці. В. Вольскі.

12. заг. пакі́нь(це). Ужываецца для выражэння нязгоды з чым‑н., патрабавання спыніць размову пра што‑н. [Мікола:] — Э, пакінь! Нашла каго ўгаворваць. Гэта ж яшчэ дзіця... Гартны. // Ужываецца для выражэння просьбы, патрабавання не чапаць каго‑, чаго‑н., не турбаваць каго‑н. — Пакінь кпіць, — перапыніў.. [Надзю] Вошкін і на хвілінку насупіўся. М. Ткачоў.

•••

Каменя на камені не пакінуць — а) ушчэнт разбурыць; б) бязлітасна раскрытыкаваць.

Пакінуць гэты свет — памерці.

Пакінуць з носам — абдурыць, падмануць каго‑н.

Пакінуць у дурнях — падмануць, паставіць у смешнае, няёмкае становішча каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакіда́ць, пакі́нуць

1. lssen* vt;

пакіда́ць у спако́і in Rhe lssen*; (не звяртаць увагі) ußer Acht lssen*;

пакіда́ць гэ́ты свет (памерці) das Lben lssen*;

пакі́нь гэ́та! lass das!;

я пакі́нуў свой сшы́так до́ма ich habe mein Heft zu Hause legen lssen;

2. (адмовіцца, спыніць) ufhören vi (што mit D);

пакіда́ць рабо́ту ufhören zu rbeiten;

3. verlssen* vt; im Stich lssen* (пакінуць без дапамогі);

пакіда́ць усё lles sthen und legen lssen*;

пакіда́ць ха́ту [го́рад, бацько́ў] das Haus [die Stadt, die ltern] verlssen*;

сі́лы пакіда́юць яго́ ihn verlässt die Kraft;

4. (пакінуць пасля сябе) hinterlssen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

вы́селіцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

Пакінуць месца свайго жыхарства.

В. са старога дома.

|| незак. высяля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

абязгро́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., каго (разм.).

Пакінуць без грошай; пазбавіць грошай.

|| незак. абязгро́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

обезде́нежить сов., разг. пакі́нуць без гро́шай, абязгро́шыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

обезлоша́дить сов., уст. пакі́нуць без каня́о́ней).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

оста́вить сов.

1. в разн. знач. пакі́нуць;

оста́вить дете́й до́ма пакі́нуць дзяце́й до́ма;

оста́вить чемода́н в ваго́не пакі́нуць чамада́н у ваго́не;

оста́вить за собо́й пра́во пакі́нуць за сабо́й пра́ва;

оста́вить госте́й ночева́ть пакі́нуць гасце́й начава́ць;

си́лы оста́вили меня́ сі́лы пакі́нулі мяне́;

оста́вить заявле́ние без отве́та пакі́нуць зая́ву без адка́зу;

оста́вить ученика́ на второ́й год пакі́нуць ву́чня на другі́ год;

оста́вить вопро́с откры́тым пакі́нуць пыта́нне адкры́тым;

2. (прекратить) кі́нуць;

оста́вьте э́тот разгово́р! кі́ньце гэ́ту размо́ву!;

3. (перестать трогать) не чапа́ць;

оста́вьте меня́! не чапа́йце мяне́!;

оста́вь(те)! кі́нь(це)!;

оста́вить в дурака́х пакі́нуць у ду́рнях;

оста́вить с но́сом пакі́нуць з но́сам;

ка́мня на ка́мне не оста́вить ка́меня на ка́мені не пакі́нуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

пакі́нуты в разн. знач. поки́нутый, оста́вленный; см. пакі́нуць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)