Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
не́сціся1, нясуся, нясешся, нясецца; нясёмся, несяцеся; пр. нёсся, неслася і няслася, неслася і няслося; заг. нясіся; незак.
1. Хутка рухацца, імчацца ўперад. Ашалелыя коні несліся наперад.Новікаў.І ўсё кружылася, няслося, як на кароў находзіў зык.Гаўрусёў.Раптам вецер сціх. Усё насцеражылася і прыціхла. Толькі, не спыняючыся, несліся і несліся хмары.Мележ.
2.перан. Распаўсюджвацца (пра гукі, пахі). Ад хат рыбаводаў нёсся звон малаткоў І кос.Чарнышэвіч.З берага няслося моцнае «ура».Лынькоў.//перан. Распаўсюджвацца, станавіцца вядомым (пра чуткі, звесткі і пад.). Неслася з канца ў канец сяла маланкай вестка: — Паехалі рэзаць лес у Дуброву. Выражуць, а тады навозяць і будуць рабіць хату дзеду Ігнату.Васілевіч.
3.Зал.да несці (у 1 знач.).
не́сціся2, нясецца; пр. неслася і няслася; незак.
Класці яйцы (пра птушак). [Дар’я:] — Цып! цып! цып! Дзе ж .. [куры] падзеліся? Каб часам зноў не пайшлі несціся ў суседаву крапіву!Чарот.Калі давядзецца, то і певень нясецца.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)