не́сціся¹, нясу́ся, нясе́шся, нясе́цца; нясёмся, несяце́ся, нясу́цца; нёсся, не́слася і нясла́ся, не́слася і нясло́ся; нясі́ся; незак.

1. Хутка рухацца, імчацца ўперад.

Несліся коні.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Распаўсюджвацца (пра гукі, пахі, чуткі).

Нясуцца песні.

Несліся новыя чуткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)