э́то в нату́ре веще́йуст. гэ́та ў прыро́дзе рэ́чаў;
втора́я нату́ра друга́я нату́ра;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нату́ра, ‑ы, ж.
1. Характар, тэмперамент чалавека. У атрадзе Цыганка любілі. У суровых умовах жыцця вельмі да спадобы прыйшлася ўсім яго вясёлая натура.Шчарбатаў.Васіль быў натуры падатлівай і са старэйшымі трымаў сябе заўсёды пакорліва і паслухмяна.Пальчэўскі./ Пра чалавека наогул. [У адрозненне ад Марыны] .. Ядвіся была натура больш мнагалучная, больш жывая.Колас.//Разм. Чалавечы арганізм, яго асаблівасці. [Вусаты:] — Калі ты будзеш мець такую натуру, што здолееш, заснуць за тры гадзіны да смерці, дык і ніякае смерці тады не будзе.Чорны.[Гунава:] — Калі ў вас такая далікатная натура, не варта было апранаць ваенны мундзір.Самуйлёнак.
2. Рэчаіснасць, рэальнае існаванне чаго‑н. [Караневіч:] Я люблю народную песню ў натуры.Крапіва.
3. Жывыя істоты, з’явы і прадметы рэальнага свету, з якіх малююць, робяць здымкі і пад. [Рамір:] — Я не хачу быць падобны на сотні тых, хто дасканала навучыўся капіраваць натуру.Асіпенка.Вось ён — мой першы альбом. Я завёў яго два гады таму назад, скончыўшы сямігодку. Рысую найбольш партрэты, алоўкам, з натуры.Брыль.// Той, хто пазіруе перад мастаком. Выглядам і адзежай .. [падлеткі] маглі служыць выдатнай натурай мастаку.Васілевіч.// Прыродныя абставіны, месца па-за павільёнам, дзе адбываецца кіназдымка.
4. Тавары, прадукты як сродак аплаты замест грошай. Плаціць натурай. □ За пагрузку вагонаў станцыйнае начальства атрымлівала звычайна ад уласніка завода аплату за паслугі — ці то граш[а]мі, ці то натурай — спірытусам.Шынклер.
5.Уст. Прырода. Стварыла натура той горад дзівос, завуць яго людзі — Пачэцкі ўцёс.Дубоўка.
•••
Другая натура — адна з істотных індывідуальных рыс, асаблівасцей, схільнасцей чалавека.
Шырокая натура — пра шчодрага адкрытага чалавека.
[Лац. natura.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАТУ́РАў выяўленчым мастацтве,
рэальныя аб’екты рэчаіснасці (чалавек, рэчы, ландшафт і інш.), якія мастак выкарыстоўвае як мадэль пры рабоце над творам. З Н. выконваюць замалёўкі, накіды, эцюды, часта партрэты, пейзажы, нацюрморты. Працуюць у натуральных прыродных умовах (пленэр) або ў майстэрні (перадача вобраза натуршчыка). Часам пры падрыхтоўцы твора работу з Н. спалучаюць з работай па памяці ці фантазіі. Праз выбар Н. і яе інтэрпрэтацыю мастак выяўляе сваё светаадчуванне і творчую задачу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нату́раж.
1. (характар, тэмперамент) Natúr f -, -en, Charákter [kɑ-] m -s, -tére, Wésenart f -, -en;
ён паво́дле нату́ры сці́плы чалаве́к er ist von Natúr aus beschéiden;
2.маст. (мадэль) Modéll n -s, -e;
яна (па)служы́ла нату́рай для гэ́тай ста́туі sie stand für diese Státu¦e Modéll;
малява́ць з нату́ры nach der Natúr zéichnen;
нату́рай (прадуктамі) in Naturáli¦en; in natúra
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
натура
Том: 19, старонка: 335.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
нату́ра
(лац. natura = прырода)
1) рэальныя аб’екты рэчаіснасці, якія мастак назірае ў працэсе іх адлюстравання;
2) характар чалавека, тэмперамент (напр. уражлівая н., шырокая н.;
3) тавары, прадукты як сродак аплаты замест грошай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Нату́ра ’характар’ (Яруш., Некр., Бяльк., Пятк. 2, Сл. ПЗБ, ТС), ’прырода, характар’ (Рам., Гарэц.), ’упартасць’ (Нас.), ст.-бел.натура ’прырода; характар’ (1580 г.) < ст.-польск.natura (з 1461 г.) < лац.natura ’прырода, характар і інш.’ (Булыка, Лекс. запазыч., 139). Гл. таксама Кюнэ (Poln., 90), які лічыць сучаснае бел.натура запазычаннем з польскай.