надо́ба

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. надо́ба
Р. надо́бы
Д. надо́бе
В. надо́бу
Т. надо́бай
надо́баю
М. надо́бе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

надо́ба ж., обл. у́тварь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надо́ба, ‑ы, ж.

Абл. Розныя рэчы, патрэбныя ў надзённым жыцці. Тут быў страшэнны непарадак — На тое час быў перабору. Была адчынена камора І сені насцеж. Як папала Надоба розная стаяла. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Надоба ’хатнія рэчы, неабходныя гаспадыні’ (карэл., Сцяшк.), ’убранне’ (стаўбц., Нар. сл.), на́даб (надыб) ’патрэба’ (Бяльк.), надобʼе (надобʼя) ’госці’ (чэрв., Нар. лекс.), nadobak, nadobinka, nadobnina ’аздобная рэч, патрэбная рэч’ (Федар.), nadóbnina ’драўніна для вырабу сельскагаспадарчых прылад’ (Арх. Федар.), надобейка ’нагода, падзея’ (Песні сямі вёсак). Укр. надоба ’неабходнасць, патрэба’, надібок ’кавалак дрэва або жалеза, прыдатны для справы’, ’гаспадарчыя прылады’, надібʼя ’рэчы, маёмасць’, рус. надоба ’патрэба, неабходнасць’, надобье ’тс’, надобень ’неабходная ў доме рэч’, польск. nadoba ’хараство, прыгажосць’, ’начынне’, nodobie ’прылады’, nadobek ’любы пусты посуд (гаршчок, бутэлька)’, чэш. nádoba ’начынне, посуд’, nádobá ’прылады’, славац. nádoba ’посуд’, в.-луж. nadoba ’прылады, начынне; даход; багацце’, н.-луж. nadoba ’веліч; дабрабыт; начынне’. Вытворнае ад *doba, гл. даба; першасная форма, відаць, надабе (гл.), што ўяўляе спалучэнне прыназоўніка на з формай дав., месн. скл. адз. л. ад названага назоўніка са значэннем ’на часе, у (патрэбны) час’, адкуль развілася форма надоба ’патрэба, неабходнасць’ і іншыя, больш канкрэтныя значэнні, што ўскосна пацвярджаецца і больш ранняй фіксацыяй прыслоўя ў помніках пісьменнасці. У якасці чэхізма ў Скарыны разглядаецца надобье ’пасуда’ (Булыка, Лекс. запазыч., 206), што неабавязкова, паколькі такая форма і семантыка прадстаўлены ў гаворках. З большымі падставамі ў якасці запазычання, відаць, з польскай мовы можна разглядаць вытворнае ст.-бел. надобный ’прыгожы, зграбны’ (з XVI ст., Жураўскі, SOr, 10, 40; Булыка, Лекс. запазыч., 194), бо, як паказвае семантычная паралель польск. śliczny, чэш. sličný ’падобны, прыгожы’, такое развіццё значэння характэрна для заходнеславянскіх моў (Машынскі, Kultura, II, 1, 101). Зрэшты, некаторыя этымолагі адрозніваюць аманімічныя зыходныя словы і іх вытворныя ад кораня dob‑: doba ’спосаб, від’ (сюды адносяць і падобны, надобны, аздобны і г. д.) і doba ’часавы перыяд’, да якога трэба аднесці астатнія пералічаныя формы (Махэк₂, 121–122; Бязлай, 1, 105). У адпаведнасці з гэтым у якасці зыходнай формы для надоба ’прылада; пасуда’ дапускаецца зборны назоўнік *nadobьje ’патрэба, неабходнасць’, з якога шляхам сінгулярызацыі ён быў утвораны (Махэк₂, 387; Шустар-Шэўц, 13, 980).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

струпе́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Ледзь жывы. На возе розная надоба: Мяшочкі, посцілкі, вузлы, А ў гэтых бэбахах — малы. Ляжыць струпелы ад хваробы. Колас. // Які стаў трупам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́даўба ’засядзеўшаяся ў дзеўках, якую возяць па вёсках і прапануюць: Ці не трэба надаўба?’ (ушац., Панюціч, дыс.), рус. пск. арх. на́долба ’дзяўчына з беднай сям’і, якую бацькі возяць па вёсцы, прапануючы ўзяць замуж’, ’векавуха’. Да *nadoba, параўн. набаб ’патрэба’, надоба ’хатнія рэчы, неабходныя гаспадыні’, надобніна ’патрэбная рэч’, укр. надоба ’патрэба, неабходнасць’, рус. надоба ’патрэба, неабходнасць’, гл. надоба. У выніку пеярызацыі збліжана са словамі надаўба ’незгаворлівы ўпарты чалавек’, надоўб ’асталоп, неразумны’, рус. надолба ’дурны чалавек, дубіна, балда’, што ў сваю чаргу Узніклі на аснове канкрэтнага значэння ’слуп, калода’, параўн. Фасмер, 3, 38. Гл. таксама надабень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наўдобу ’нібы, быццам бы’ (Юрч. Фраз. 1). Ад незафіксаванага Худоба, сінанімічнага да надоба ’падабенства’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́даба ’сукупнасць хатніх рэчаў, патрэбных гаспадыні’ (ст.-дар., Нар. сл.), вы́дабіць ’выштукаваць, вымеркаваць’ (дзярж., Нар. сл.). Да даба (гл.); параўн. на́даба ’патрэба’, надо́ба ’адзенне’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набда́ ’прыбытак, зыск’ (Ласт.), параўн. ст.-бел.: Да не даси набды от блудніцы, што цытуе Ластоўскі з Супрасльскага летапісу. Да наўда (гл.); не выключана народна-этымалагічная сувязь з дбаць (з метатэзай) або з надоба (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

патрэба, неабходнасць; надоба (разм.); дзірка (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)