надзе́я, -і, мн. -і, -дзе́й, ж.

1. Чаканне чаго-н. добрага, упэўненасць у ажыццяўленні чаго-н.

Светлая н.

Страціць надзею.

2. Той, або тое, на каго, на што можна спадзявацца, апірацца.

Сын — уся мая н.

Падаваць надзеі — выяўляць якія-н. задаткі, праяўляць здольнасці да чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Надзе́я

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Надзе́я
Р. Надзе́і
Д. Надзе́і
В. Надзе́ю
Т. Надзе́яй
Надзе́яю
М. Надзе́і

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

надзе́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. надзе́я надзе́і
Р. надзе́і надзе́й
Д. надзе́і надзе́ям
В. надзе́ю надзе́і
Т. надзе́яй
надзе́яю
надзе́ямі
М. надзе́і надзе́ях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

надзе́я ж. наде́жда; ча́яние ср., упова́ние ср.;

глядзе́ць з надзе́яй — смотре́ть с наде́ждой;

падава́ць надзе́і — подава́ть наде́жды;

усклада́ць надзе́і — возлага́ть наде́жды;

це́шыць сябе́ надзе́яй — обольща́ть себя́ наде́ждой;

мець надзе́ю — име́ть наде́жду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надзе́я, ‑і, ж.

1. Чаканне чаго‑н. добрага, якое спалучаецца з упэўненасцю ў тым, што яно збудзецца. Светлая надзея. Цвёрдая надзея. Страціць надзею. □ Столькі болю і столькі надзеі ў яе [дзяўчынкі] не па ўзросту сталых вачах. Брыль. Надзея выжыць тут, у лагеры смерці, амаль што канчаткова пакінула.. [палонных]. Быкаў.

2. Той або тое, на каго, на што можна спадзявацца, апірацца. Мір — вялікая надзея простых людзей усёй планеты. «Звязда». Бацька і маці выхоўвалі сына. Сын быў уцехай, надзеяй адзінай. Дубоўка. Вось і лес, і стажок сена каля лесу. Гэта іх стажок, іх гордасць і надзея. Колас.

•••

Падаваць надзеі гл. падаваць.

У надзеі — спадзеючыся.

Ускладаць надзеі гл. ускладаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надзея

т. 11, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

надзе́я ж. Hffnung f -, -en;

падава́ць надзе́і Hffnungen erwcken;

усклада́ць надзе́і Hffnungen stzen (на каго-н, на што-н. auf A);

не губля́ць надзе́і die Hffnung nicht ufgeben*;

цяпе́р на вас уся́ надзе́я! auf euch kommt es jetzt an!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Надзе́янадзея, спадзяванне’ (Нас., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), укр. наді́я, рус. наде́я, польск. nadzieja, чэш. naděje, дыял. náděja, славац. nadéj, nádeja, в.-луж. nadžija, н.-луж. naźeja, славен. nȃdeja, серб.-харв. nada, дыял. nadeja, макед. дыял. надеја. Прасл. *naděja, вытворнае ад děti, гл. дзець (Міклашыч, 43; Бернекер, 1, 193; Брукнер, 353; Скок, 2, 497; Бязлай, 2, 211; Шустар-Шэўц, 13, 981). Махэк лічыць праславянскае слова аддзеяслоўным назоўнікам ад *nadějati sę ’спадзявацца’, узнікшым на базе пераноснага значэння *děti ’класці; меркаваць’, параўн. рус. полагать (Махэк₂, 387).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

надзея, спадзяванне, вера, чаканне; спадзяванка, спадзяванак, спадзёўка (разм.); спадзеўкі (разм., мн.); стаўка, ілюзія (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Муранская Надзея Мацвееўна

т. 11, с. 29

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)