*Мята́ць1, мята́цца ’мільгаць блізка, перад вачыма’ (Юрч.), укр. мета́ти, рус. мета́ть (мечу́), польск. miotać ’кідаць’, палаб. micĕ ’шпурляе’, н.-луж. mjetaś, в.-луж. mjetać, чэш. metati, славац. metať, славен. méȧti, metáti, серб.-харв. мѐтати, ’кідаць’, ’падаваць’, макед. метка се ’кідацца, мільгаць, матляцца’, мета, балг. метка ’кіну’, ст.-слав. метати ’кідаць’. Прасл. metati. І.‑е. адпаведнікі: літ. mèsti ’кідаць’, лат. mest ’тс’, mets ’куча збожжа’ (Бернекер, 2, 41; Траўтман, 183; Фасмер, 2, 614). Дапускаецца роднаснасць з ме́сці (гл.). Іншая ступень вакалізму — motati > матаць (гл.). Сюды ж мята́льнік ’фокуснік’, мята́льніца ’жанчына, якая бегае без толку’, ’непаседа’, ’якая ўмешваецца не ў свае справы’ (Нас.), мяту́цца ’кінуцца ў якім-небудзь напрамку’ (ТСБМ, Растарг.).

Мята́ць2, міта́ць ’месці’ (мін., КЭС). Да ме́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мі́тальнік, мі́тъльніца ’непаседлівы, вярціхвост(ка)’ (міёр., З нар. сл.). Да мята́ць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Метану́цца ’мільгануць’, ’падмесці, змесці’ (Юрч.), метану́ць ’шпурнуць, кінуць аб зямлю’ (ТС). Да мята́цца, мята́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Памяце́ха, помытэха ’вялікая палка’ (Клім.). Ад *памятаць < мятаць (адносна гэтага дзеяслова гл. паметак) са старажытным суфіксам ‑echa (гл. SP, 1, 72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэшэме́та ’стаўная рыбалоўная пастка з уваходам у цэнтры: Рэшэмета — таке рэшэто з дзірочкой’ (ТС). Магчыма, кантамінацыя рэшата і мятаць. Гл. рэшата.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міта́цца, зьміта́цца ’вылецеўшы з вулля, садзіцца (пра рой)’, метаві́шча, мітаві́шча ’месца, дзе сеў рой’, ’месца, дзе на пашы начуюць коні’ (слаўг., Нар. сл.). Да мятаць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Метуша́цца ’мітусіцца’ (ТС). Укр. метуши́ться, рус. метуситься ’тс’, чэш. metošiti se, metášiti se metešiti se ’кідацца’, ’ляцець хуткімі крокамі’. Да мята́ць1 (гл.), мята́цца з нарашчэннем асновы ‑уш‑/‑ус‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́сці, месьці́, мясьці́ ’падмятаць’, ’з сілай гнаць, кружыць снег’ (ТСБМ, Касп., Яруш., Сл. ПЗБ. ТС; міёр., З нар. сл.). Укр. мести́, рус. мести́, польск. mieść, н.-луж. mjasć, в.-луж. mjeść, чэш. mésti, славац. miesť, славен. mẹ́sti, серб.-харв. мѐсти, макед. мете, балг. мета, ст.-слав. мести. Прасл. mesti (< metti), роднаснае да metati > мятаць (гл.). Дакладнымі адпаведнікамі агульнаслав. лексемы з’яўляюцца: літ. mèsti ’кідаць, шпурляць’, ’пакінуць’, ’снаваць’, лат. mest ’кінуць’, ст.-прус. metis ’кідок’, лац. mittō, mittere ’тс’, ’выпускаць’ (Бернекер, 2, 40; Фасмер, 2, 611; Махэк₂, 361; Фрэнкель, 422; Бязлай, 2, 179; Шустар-Шэўц, 12, 926–927). Гл. мятаць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярэ́мут: пярэмутам ляцець ’стрымгалоў, без аглядкі’ (Наша Ніва, 1999, 12 ліп.), пырэ́мытуш ’тс’ (Клім., Сл. Брэс.), пярэ́мяццю ’тс’ (Сцяшк.). Відаць, звязана з мітусі́цца, мятушы́цца ’кідацца, мільгаць’, параўн. мі́тусь, мята́ць (гл.), польск. przemiatać ’перакідаць’, з палескай дыялектнай фанетыкай (і > ы; ы > у).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́тка, мётка ’тонкі пруток, на які нанізаны жывыя ўюны, засмажаныя пасля гэтага перад чалеснікамі печы’, ’нізка дробнай рыбы’ (Эр., Маш., ТС, Нар. Гом., Крыв., Янк. 1; глус., КЭС), мёдка ’тс’ (Сержп. Грам.). У выніку кантамінацыі лексем мята́ць ’надзяваць’ (параўн. рус. намётка ’фастрыгаванне’, серб.-харв. мѐтати ’надзяваць’) і ве́тка, вець ’пруток’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)