Менавая вартасць 7/140

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МЕ́НАВАЯ ВА́РТАСЦЬ,

паводле марксісцкай эканам. дактрыны, магчымасць тавару быць абмененым на іншы тавар у пэўнай прапорцыі, што знаходзіць сваё выражэнне ў грашовай вартасці, у цане тавару. Адрозніваецца ад спажывецкай вартасці, якая характарызуе тавар як прадмет спажывання.

т. 10, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

менавы́, -а́я, -о́е.

Заснаваны на абмене.

М. гандаль.

Менавая вартасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

exchangeable value

менава́я ва́ртасьць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

менавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. менавы́ менава́я менаво́е менавы́я
Р. менаво́га менаво́й
менаво́е
менаво́га менавы́х
Д. менаво́му менаво́й менаво́му менавы́м
В. менавы́ (неадуш.)
менаво́га (адуш.)
менаву́ю менаво́е менавы́я (неадуш.)
менавы́х (адуш.)
Т. менавы́м менаво́й
менаво́ю
менавы́м менавы́мі
М. менавы́м менаво́й менавы́м менавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

меново́й менавы́;

менова́я торго́вля менавы́ га́ндаль;

менова́я сто́имость менава́я ва́ртасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Táuschwert m -es, -e эк. ме́нная менава́я ва́ртасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

менавы́ Tausch-;

менава́я ва́ртасць эк. Táuschwert m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ва́ртасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Каштоўнасць, цана грашовага знака.

Аблігацыя вартасцю ў дзесяць рублёў.

2. Кошт чаго-н. у грашовых адзінках.

Вызначыць в. рэчы.

3. Колькасць грамадска неабходнай працы, затрачанай на вытворчасць тавару і ўвасобленай у гэтым тавары (спец.).

Прыбавачная в.

Спажывецкая в.

Менавая в.

Закон вартасці.

|| прым. ва́ртасны, -ая, -ае (да 3 знач.; спец.).

Вартасныя паказчыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ТАВА́Р,

прадукт працы, выраблены для задавальнення патрэб грамадства шляхам куплі-продажу ці абмену на рынку. Прадукт працы становіцца Т. ва ўмовах грамадскага падзелу працы і адасаблення вытворцаў на выраб якога-н. прадукту. Т. мае вартасць і спажывецкую вартасць. Паводле К.​Маркса, 2 бакі Т. абумоўлены дваістым характарам, увасобленай у ім працы. Спажывецкая вартасць утвараецца вызначанай карыснай працай работніка пэўнай спецыяльнасці (канкрэтная праца) і складае рэчавы змест багацця кожнага грамадства. Вартасць утвараецца абстрактнай працай — затратай інтэлектуальнай, нервовай, мускульнай энергіі таваравытворцы наогул, незалежна ад канкрэтнай формы праяўлення. У адпаведнасці з працоўнай тэорыяй вартасці (А.​Сміт, Д.​Рыкарда, К.​Маркс) спажывецкая вартасць з’яўляецца носьбітам вартасці, але паміж імі існуе ўнутр. супярэчнасць. Як спажывецкія вартасці розныя Т. якасна разнародныя і колькасна несувымерныя, як вартасці — аднародныя. Гэтая агульная ўласцівасць (арэчаўленая грамадская праца) дае магчымасць прыраўноўваць Т. адзін да аднаго і абменьваць яго ў адпаведных прапорцыях (гл. Менавая вартасць). Прадстаўнікі гранічнай карыснасці тэорыі (К.​Менгер, О.​Бём-Баверк, Ф.​Візэр і інш.) у сваіх даследаваннях найперш вылучаюць ролю карыснасці Т. пры абмене, паводзіны чалавека на рынку. Яны лічаць, што у аснове абмену знаходзіцца не вартасць, а карыснасць Т., якая і вызначае велічыню яго каштоўнасці. Узровень карыснасці Т. знаходзіцца ў адваротнай залежнасці ад яго колькасці.

А.​Л.​Падгайскі.

т. 15, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)