ло́скат, -у, М -каце, м. (разм.).

Тое, што і козыт.

|| прым. ло́скатны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́скат

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ло́скат
Р. ло́скату
Д. ло́скату
В. ло́скат
Т. ло́скатам
М. ло́скаце

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ло́скат, -ту м., обл. щеко́тка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лоскат 1 ’ласкатанне, казытанне’, ’сверб’ (Гарэц., Федар. 1, Нас., Бяльк., Ян., ТС). Укр. лоскіт, лоскоти, ласкоти, рус. прыбалт. ласкотка, польск. łaskotki, в.-луж. łoskot. Прасл. laskotъ ’козыт’. Да laskotati > ласкатаць 1 > ласка (гл.) з пераходам а > о (параўн. дараваць — адорваць, плаціць — заплочаны).

Лоскат 2 ’пошчак’ (Гарэц.), ’моцная, апрыклая балбатня’ (Нас.), укр. ло́скіт ’трэск’, рус. ло́скот, лоскота́ ’пустая балбатня, плёткі’, польск. łoskot, чэш. loskot ’грук, рэха, стук, шчоўк’, славен. loskòt ’балбатня’, ст.-серб.-харв. лоскот ’гул’, ц.-слав. лоскотъ ’гоман, крык, шум, звон, гуд’. Прасл. loskotъ ’грукат, шум, гоман’ — nomen actionis ад ласкатаць 2, якое з’яўляецца інтэнсівам да гукапераймальнага loskati, роднасна блізкага да літ. laskúoti, lakštúoti ’весела спяваць’, łazgė́ti ’балбатаць не змаўкаючы’. Чаргуецца з лёскат і ляскаць (гл.) (Бернекер, 1, 734; Фасмер, 2, 521; Слаўскі, 5, 208–210).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

łaskotki

мн. козыт; лоскат;

mieć łaskotki — баяцца козыту

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лёскат ’трасканіна, траскатня, балбатня’ (Гарэц., ТСБМ) — кантамінаванае ўтварэнне з ляск і лоскат (гл.). Апошняе — з прасл. loskotь. Усе адносяцца да тыпу гукапераймальных. Бел. лёскат тэрытарыяльна знаходзіцца ў дадатковым размеркаванні з рус. зах., паўдн. лёскать ’біць, утвараць моцныя гукі, ляскаць пугай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лопат 1 ’лапатанне, балбатня’ (ТСБМ, Яруш.), ’шум’ (стаўб., Жд. 2, Нар. словатв.; уздз., Жд. 3). Укр. лопіт, рус. лопот, польск. łopot, серб.-харв. ло̏пот, славен. lopòt. Прасл. lopotъ утворана ад lopotati (як лоскат) (Бернекер, 1, 732; Фасмер, 2, 519; Слаўскі, 5, 201–202). Да лапатаць (гл.).

Лопат 2 ’дошчачка з дзірачкай, у якой трымаецца верхні канец млёна’ (свісл., Шатал.). Балтызм. Роднаснае генетычна з літ. lãpatas ’акравак, абрэзак’, якое з lãpas ’ліст’ (Фрэнкель, 340). Названа паводле падабенства да ліста. Народная этымалогія збліжае лексему з дзеясловам лопаць і з аддзеяслоўным назоўнікам лопат 1 ’грукат, шум, стуканне’ (гл.). Параўн. таксама лапатуха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ласката́ць 1, лоскота́ць ’казытаць’ (Гарэц., Нас., Касп., ТСБМ, ТС; раг., КЭС), ласкатаць ’казытаць іншых’ (Нас.). Укр. ласкота́ти, лоскота́ти, рус. зах.-бран. смал., маск., ёнаўск. (ЛітССР), кур., варонеж. ласко́та́ть, ласката́ть, польск. łaskotać, ст.-польск. łasktać, н.-луж. łaskotać, łaskosiś, в.-луж. łoskotać, łaskotać, славац. laskotať. Паўн.-слав. laskotati ’казытаць’, якое з’яўляецца інтэнсівам да laskati (Бернекер, 1, 692; Фасмер, 2, 521; Слаўскі, 5, 27–28). Гл. ла́ска.

Ласката́ць 2 ’балбатаць, гаварыць хутка, незразумела’ (Жд. 1, Юрч., Нас., Касп.; чэрв., Жд. 2). Да лоскат (гл.). Сюды ж ласкату́н ’балбатун’, ласкатня́, ласката́нне ’балбатня’ (Нас., Юрч. Вытв.).

Ласката́ць 3, лоскота́ць ’барабаніць, ляскатаць’ (ТС) — пад уплывам экспрэсіўнасці мена лʼ‑ у л‑. Да лёскат (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лоск 1 ’бляск’, ’лак, глянец’ (Нас.), ’тс’, ’бездакорны выгляд’ (лельч., Нар. лекс.). Укр. лоск, рус. лоск, польск. lsnąć, lskać, łysk ’маланка’, ’бляск’, каш. łəsk ’пярун’, чэш., славац. lesk, славен. lèsk ’бляск’, серб.-харв. ла̏скат ’маланка’, макед. ласка, балг. лъ̀скам, лъщя ’блішчэць, ззяць’, ст.-слав. лъщати сѧ. Прасл. lъskъ, lъskati, Iъsknǫti або lьskъ, lьskati, lьsknǫti (Бернекер, 1, 750; Фасмер, 2, 521; Махэк₂, 327; Слаўскі, 5, 419; Скок, 2, 272 БЕР З, 559–560). Да і.-е. luk (sk). Сюды ж ласкованы (аб паперы), ласкава́ць ’наводзіць бляск, чысціню’, ласава́цца ’блішчэць, ільсніцца’, ’пералівацца (аб жыце)’ (Нас.), лоска ’гладка, глянцавіта’ (Бяльк.).

Лоск 2 ’рад’, лоскам ляжаць ’упокат’ (Нас., Ян.; слуц., БНТ, Лег. і пад., 460), лоскым ’тс’ (Бяльк.). Укр. у лоск (лягла́ пшани́ця), лоском лягло, рус. пск., смал., кур., брат, варонеж. лоском, в лоск ’тс’, сіб. лоск ’воднае люстэрка’, уладз. ло́скоть ’роўнае месца сярод узгоркаў’. Да лоск 1 (гл.). Развіццё семантыкі: ’у рад’ > ’роўна, гладка’. Сюды ж усх.-маг. лоскытым ’упокат’ (Бяльк.), якое з’яўляецца змяшэннем з лоскат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)