Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ку́бел, -бла м. ка́дка с кры́шкой
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ку́бел, ‑бла; мн. кублы, ‑оў; м.
Дзежка з вушкамі і векам, звычайна для захоўвання прадуктаў і рэчаў. [Андрэй] адчыніў кубел, выняў кавалак сала.Чарнышэвіч.Мукі.. пшанічнай — і ў мяхах, і ў кублах, і ў скрынях поўна насыпана.Ракітны.За век напакаваліся, аж выпіраюць кублы палатна.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кубел 2/122, 123; 6/169; 8/520
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́БЕЛ,
у беларусаў бандарны выраб для захоўвання адзення, даматканага палатна, каштоўных рэчаў. К. рабілі з доўгіх (да 120—140 см) асінавых ці хваёвых клёпак, якія расстаўлялі вакол круглага, радзей эліпсоіднага днішча і сцягвалі 4—7 абручамі. Дзве больш доўгія процілеглыя клёпкі, што выступалі зверху, утваралі вушкі (былі К. і без іх). Неабходны элемент К. — накрыўка (простая ці з векам), якая заціскалася зверху засаўкай, прасунутай праз вушкі; на адным канцы цуркі часам была проразь для замка. К. быў неабходным атрыбутам вясельнай абраднасці і шырока ўжываўся да пач. 20 ст. У наш час трапляецца эпізадычна.