Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
кра́тацьнесов.
1. (прикасаться) тро́гать;
2. (перемещать) сдвига́ть;
3.перен. (вызывать глубокие чувства) тро́гать
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кра́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Рухаць, варушыць. Нямнога выйшла нас тады На бераг, Ледзь кратаў я Параненай рукой...Ставер.Заяц.. неяк смешна кратаў раздвоенай губой, насцярожана стрыгучы вушамі.Шахавец.
2.каго-што. Дакранацца да каго‑, чаго‑н.; чапаць. — Глядзі, твой бацька прыйшоў, — раптам кратае Жорыка за рукаў Ромка.Даніленка.Ліхаманкава гарэлі вочы, пальцы правай рукі.. нервова краталі шчаку.Лынькоў.
3.каго-што. Абл. Выклікаць якія‑н. пачуцці; кранаць. Некалькі хвілін у хаце было ціха, нібы яна была пустая. Што адчувала Ліда, Лабановіч не ведаў. Здавалася, што ўсё гэта яе мала кратала.Колас.Апусцелыя палі і лугі навявалі сум. Але ўсё гэта Халусту не кратала.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Кра́таць1 ’рухаць, варушыць’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., Гарэц., КЭС, лаг., Яруш., Яўс.). Беларуская лексема лічыцца запазычаннем з літ.kratýti ’трэсці’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 68). Больш надзейнай здаецца іншая версія аб пранікненні з балтыйскіх дыялектаў. Мы маем на ўвазе паралелі да літ.krutė́ti ’рухацца’ (гл. Фрэнкель, 303), якое магло праз *krъtěti даць кратаць. Параўн. асабліва літ.krùtinti, krutnóti ’рухаць, чапаць, кранаць’ і бел.кратаць, кранаць.
Кра́таць2 ’чапаць, дакранацца’ (ТСБМ, Шпіл., Сл. паўн.-зах.). Гл. кратаць1 і кранаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пакра́тацьгл.кратаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
закра́таць, -аю, -аеш, -ае; зак.
Пачаць кратаць; варушыць.
З. пальцамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перабіра́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што і чым.
Рытмічна кратаць, патузваць што-н. пальцамі.
П. падол фартуха.
Нервова п. пальцамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
закра́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць кратаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)