кра́таць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Дакранацца да каго-, чаго-н.; чапаць.

К. валасы.

2. што і чым. Рухаць, варушыць.

К. сена.

К. фіранку.

К. параненай рукой.

|| зак. пакра́таць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)