Клаката́ць 1 ’бурліць, булькатаць, клекатаць’ (Яруш., Сцяшк.). Гл. клекатаць. Ст.-рус. клокотати, ст.-слав. клокотати ’тс’, балг. клокоти, серб.-харв. клоко̀тати, чэш. klokotati, славац. klokotať ’тс’. Гэтыя дзеясловы можна лічыць вытворнымі ад клокот. Прасл. klokotati < klokotъ < klokati + ‑otъ.
Клаката́ць 2 ’сварыцца’ (Мат. Гом.). Да клакатаць 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клеката́ць ’крычаць падобна некаторым птушкам’, ’бурліць, кіпець, булькаць’ (ТСБМ, Сержп. Грам., ТС, Мат. Гом.), ’смяяцца’ (Нар. лекс.). Гл. клакатаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кляката́ць 1 ’клакатаць, булькаць’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Яруш., Шат.). Укр. клекотати, рус. клектать ’тс’, польск. klek tać, klekotać ’стукаць, боўтаць’, чэш. klektati ’тс’, славац. klektať ’стукаць, грукаць’. Дзеяслоў толькі ў мовах усходнеславянскіх і заходнеславянскіх. Утварэнне на аснове назоўніка з -о/^‑суфіксацыяй. Параўн. клёкаце (гл.).
◎ Кляката́ць 2 ’клекатаць (пра бусла)’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клякатаць©.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скло́ка ‘сварка, непрыязныя адносіны’ (ТСБМ), ‘калатня, гармідар; віхор, ураган’ (Ласт.), ‘моцны вецер з дажджом’: нахопітца склока да й пакруціць, паломіць усе збожэ (Сержп.). Параўн. укр. скло́ка ‘сварка’ (з рус., гл. ЕСУМ, 5, 276), рус. скло́ка ‘тс’, якое Якабсон (IJSLP, 1959, 1–2, 270) узводзіць да клок (гл.), параўн. таксама клаката́ць ‘сварыцца’ (Мат. Гом.), гл.; сюды ж склы́ка ‘лаянка, варожасць’ (Касп., Мат. Гом.), ‘сваркі, калатня’ (Растарг.), якое Трубачоў (Дополн., 3, 642) лічыць экспрэсіўным пераўтварэннем склока; хутчэй да клы́чыць ‘шкуматаць, блытаць; дражніць (злаваць)’, гл. Фасмер (3, 642) рус. склы́ка разглядае як дэрыват ад клык (гл.). Першасным значэннем трэба прызнаць ‘блытаць, круціць’, параўн. клочча ‘адходы пры апрацоўцы льну’ (гл.), рус. скло́чить ‘склычыць, пераблытаць’ (Ласт.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)