карха́ць

‘удараць, біць каго-небудзь кулаком’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. карха́ю карха́ем
2-я ас. карха́еш карха́еце
3-я ас. карха́е карха́юць
Прошлы час
м. карха́ў карха́лі
ж. карха́ла
н. карха́ла
Загадны лад
2-я ас. карха́й карха́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час карха́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Ка́рхаць1 ’кашляць’ (Нас., Бяльк., Др.-Падб., Грыг.), ’харкаць’ (Гарэц.). Кантамінацыя харкаць і кашляць.

Ка́рхаць2 ’біць у патыліцу’ (Нас.), ла кархі (гл.).

Ка́рхаць ’каркаць злавеснай птушкай’ (Нік. Напаў.), да каркаць з экспрэсіўнай зменай к > х (параўн. карх%).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адка́рхнуць ’аддыхнуць’, параўн. прыкархнуць (Бір. дыс.), адкархнуцца ’адхаркнуцца’ (Касп.). Гукапераймальнае. Гл. кархаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карх1 ’карак’ (Сл. паўн.-зах.), гл. карак, карк. Экспрэсіўнае к > х.

Карх2 ’пра кашлянне’ (Нар. лекс.). Гл. кархаць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кархаві́нне ’макрота, якая выдзяляецца пры кашлі’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Шатал.), да кархаць© (гл.), не зусім ясна агаласоўка рэгулярнага суфікса.

Кархаві́нне ’жабіна ікра’ (Сл. паўн.-зах.), пераносна да папярэдняга. Кантамінацыя з кракавінне (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)