жыць, жыву́, жыве́ш, жыве́; жывём, жывяце́, жыву́ць; жыў, жыла́, -ло́; незак.

1. Быць жывым, існаваць, знаходзіцца ў працэсе жыцця.

Доўга ж.

Расліны не могуць ж. у цемнаце.

2. перан., чым і без дап. Быць ажыўленым, абуджаным чым-н., поўным руху.

Дарога дзень і ноч жыла.

3. Існаваць, мець месца (пра думкі, пачуцці і пад.).

У народзе жыве ўпэўненасць у перамозе справядлівасці.

4. Знаходзіцца, пражываць дзе-н., сярод каго-н.

Ж. у Мінску.

5. чым, з чаго і на чым. Падтрымліваць сваё існаванне чым-н.

Ж. сваёй працай.

Ж. з агарода.

6. перан., кім-чым. Быць захопленым, занятым кім-, чым-н.

Ж. надзеяй.

Ж. тэатрам.

Ж. дзецьмі.

7. кім і з прысл. Весці які-н. спосаб жыцця, знаходзіцца ў тых або іншых умовах.

Ж. багата.

Ж. весела.

Ж. бабылём.

8. Быць у якіх-н. ацносінах з кім-н.

Ж. дружна з суседзямі.

Ж. душа ў душу.

Жыць з мазаля (разм.) — здабываць сродкі для жыцця сваёй уласнай працай.

Жыць чужым розумам — прытрымлівацца чужой думкі, не маючы сваёй.

Жыць як набяжыць (прымаўка) — жыць так, як дыктуюць абставіны.

Няхай жыве! — пажаданне поспеху, росквіту.

(Сам) Бог жыве — пра добрыя ўмовы жыцця, працы.

У горы жыць ды з перцам есці (прымаўка; іран.) — пра жаданне мець што-н. пры адсутнасці ўмоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

жыць несов., в разн. знач. жить; (пребывать — ещё) прожива́ть; (населять — ещё) обита́ть;

до́ўга ж. — до́лго жить;

ж. ду́мкай аб чым-не́будзь — жить мы́слью о чём-л.;

твар чалаве́ка жыў — лицо́ челове́ка жило́;

ж. надзе́яй — жить наде́ждой;

ж. ве́села — жить ве́село;

не́калькі год ён жыў у Ві́льнюсе — не́сколько лет он жил в Ви́льнюсе;

я жыву́ ў цёткі — я живу́ (прожива́ю) у тётки;

на во́страве жыву́ць палінезі́йцы — на о́строве живу́т (обита́ют) полинези́йцы;

ж. на адзіно́це — жить на отши́бе;

няха́й жыве́! — да здра́вствует!;

ж. душа́ ў душу́ — жить душа́ в ду́шу;

ж. як душа́ жада́е — жить в своё удово́льствие;

ж. прыпява́ючы — жить припева́ючи;

ж. як кот з саба́кам — жить как ко́шка с соба́кой;

ж. па́нам (як пан, па-па́нску) — жить ба́рином;

жыў куры́лка! — жив кури́лка!;

загада́ў до́ўга ж. — приказа́л до́лго жить;

ж. з мазаля́ — жить со́бственным трудо́м;

ж. сваі́м ро́зумам — жить свои́м умо́м;

ж. сяго́нняшнім днём — жить сего́дняшним днём;

ж. чужы́м ро́зумам — жить чужи́м умо́м;

з ваўка́мі ж. — па-во́ўчы выцьпосл. с волка́ми жить — по-во́лчьи выть;

го́ра му́чыць ды ж. ву́чыцьпосл. го́ре му́чит да жить у́чит;

ж. як набяжы́цьпогов. жить как придётся;

век жыві́ — век вучы́сяпосл. век живи́ — век учи́сь;

жывём, хлеб жуёмпогов. живём, хлеб жуём;

у го́ры ж. ды з пе́рцам е́сціпогов., ирон. в го́ре жить и с пе́рцем есть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

жыць, жыву, жывеш, жыве; жывём, жывяце; пр. жыў, ‑ла, ‑ло; незак.

1. Быць жывым, існаваць. — Гані ад сябе дрэнныя думкі, Таня, — сказаў Васіль Раманавіч, гледзячы ёй у вочы. — Чалавек будзе жыць, калі ён прагне жыцця. Новікаў. Аб усім утрая Клапаціцца гатоў, Быццам думаю я, Жыць яшчэ сто гадоў. Гілевіч. // Тварыць, дзейнічаць; карыстацца жыццём. Мы шляхам сонечным ідзём Перамагчы — і жыць. Наш кліч запаліцца агнём На новым рубяжы. Багун. Глушко.. не губляе гумару і добрага настрою. Суседзі лічаць — умее жыць, не прападзе ні пры якіх пераменах. Навуменка. // перан. Існаваць (пра нежывыя прадметы). Магутнасць вясны жыла ў лясах і ў полі. Чорны. У фальклоры словы сапраўды жывуць, змяняюцца, узбагачаюцца новым зместам, набываюць адценні, шліфуюцца, перайначваюцца. Шкраба.

2. перан.; чым і без дап. Быць ажыўленым, абуджаным чым‑н., поўным руху. Па мосце ішоў таварняк — чыгунка на Бярозаўскую ДРЭС жыла, дзейнічала. Дадзіёмаў. Ноч жыла ранейшымі гукамі — ні на хвіліну не змаўкалі трактары, заліваліся салаўі ў аддаленні. Хадкевіч.

3. Быць захопленым кім‑, чым‑н.; лічыць што‑н. галоўным у жыцці. Пятра так прывабіла магчымасць перайсці на штампоўку дэталі, якую яны дагэтуль выточвалі, ён так блізка прыняў да сэрца Андрэеву задуму, што і сам пачаў увесь час жыць ёю. Шахавец. Тры гады ён табою адною жыў, Заслужыў на сустрэчу салдацкае права ён. Панчанка.

4. Весці той або іншы спосаб жыцця, знаходзіцца ў пэўных умовах існавання. Жыць багата. □ І ўсе жылі ў згодзе, без сваркі. Колас. // чым, з чаго і на чым. Падтрымліваць сваё існаванне чым‑н. Нам плацілі бульбай, Бульбай мы жылі. Бядуля. Нідзе на службе.. [Іван Пятровіч] цяпер не быў па старасці год, а жыў з пенсіі. Якімовіч.

5. Знаходзіцца, пражываць дзе‑н. Жыць у вёсцы. □ —Тут жыве Гарус? — запытаўся.. госць. Чорны. // Насяляць што‑н., вадзіцца дзе‑н. На тэрыторыі СССР жыве шмат нацыянальнасцей. Зубры жывуць у Белавежскай пушчы.

6. Пражываць сумесна з кім‑н., сярод каго‑н. І не ведаў яшчэ Алёша, што ніколі не зразумее ён гэтага чалавека, — Стронен жыў адзін, Алёша жыў з людзьмі. Чорны. З ваўкамі жыць — па-воўчаму выць. Прыказка. // з кім. Разм. Знаходзіцца з кім‑н. у любоўных сувязях. — Гэта была адзіная жанчына, з якой я жыў да таго, як ажаніўся. Шамякін.

7. перан. Існаваць, мець месца (пра адцягненыя паняцці, вобразы і пад.). Жыць у легендах. □ [Наталля:] Чалавек жа хоча жыць і пасля смерці... у сваім патомстве, у сваіх справах. Крапіва.

•••

Жыць з мазаля — здабываць сродкі для жыцця сваёй уласнай працай.

Жыць можна — нічога сабе, так сабе (пра пасрэдныя, цярпімыя ўмовы).

Жыць сваім розумам — прытрымлівацца сваіх поглядаў, быць самастойным у сваіх дзеяннях, учынках.

Жыць сягонняшнім днём — не клапаціцца пра будучае.

Жыць чужым розумам — прытрымлівацца чужых поглядаў, не маючы самастойнай думкі.

Няхай жыве! — пажаданне поспеху, росквіту.

(Сам) бог жыве гл. бог.

У горы жыць ды з перцам есці — пра жаданне мець што‑н. пры адсутнасці ўмоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыць

1. (існаваць) lben vi;

жыць у зго́дзе in Freden lben; sich gut vertrgen* (з кім mit D);

дрэ́нна жыць з кім zu j-m ein schlchtes [gespnntes] Verhältnis hben, mit j-m auf Kregsfuß sthen*;

2. (мець жытло, кватараваць) whnen vi;

дзе ты жыве́ш? wo wohnst du?

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Жыць. Рус. жить, укр. жи́ти, польск. żyćжыць’, в.-луж. žić ’загойвацца’, уст.жыць’, н.-луж. žyś ’загойвацца, цешыцца’, чэш. žitiжыць’, славац. žiť ’тс’, славен. žitiжыць’, серб.-харв. уст. жи̏тижыць’, балг. дыял. жѝяжыць’, макед. (у складаных словах) жи‑жыць’. Ст.-слав. житижыць, ажыўляць, карыстацца з чагосьці’, ст.-рус. житижыць’, ’быць’, ’адбывацца’, ’загойвацца’. Літ. gýti ’загойвацца’, лат. dzîtжыць’, лац. vita ’жыццё’, грэч. βιοτή ’жыццё сродкі для жыцця’. І.‑е. корань *g​ei̯‑: *g​ī, часта з пашырэннем *‑ụ‑: *g​ī̆​‑o‑s ’жывы’, g​ī̆​‑to‑s ’жывот’ (гл.). Фасмер, 2, 52; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 294; Брукнер, 669; Махэк₂, 728; БЕР, 1, 549; Траўтман, 76; Покарны, 1, 467.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жыць, жыцца, існаваць; мецца, дыхаць (разм.) □ каратаць жыццё

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

трыно́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; незак., каго.

Звязваць ногі каня трыногай.

|| зак. стрыно́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

прыпява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).

Суправаджаць што-н. нягучнымі спевамі.

П. жнучы.

Жыць прыпяваючы (разм.) — жыць весела і добра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

вдове́ть несов. удаве́ць; (жить вдовой) жыць удаво́й; (жить вдовцом) жыць удаўцо́м;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

лю́ба, прысл.

Прыемна, міла.

Л. жыць.

Л. паслухаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)