го́рла, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Храстковая трубка ў пярэдняй частцы шыі, якая з’яўляецца пачаткам стрававода і дыхальных шляхоў.

У горле перасохла.

Браць за г. (таксама перан.: сілай прымушаць рабіць што-н.). Г. перагрызці (таксама перан.: бязлітасна расправіцца з кім-н. са злосці).

2. Агульная назва зева, глоткі і гартані.

Хвароба г.

3. Верхняя звужаная частка пасудзіны.

Г. збана.

4. Вузкі выхад з заліва, вусце (спец.).

Прыстаць з нажом да горла — назойліва патрабаваць.

Прамачыць горла — трохі выпіць.

Стаяць папярок горла — вельмі замінаць.

У горла не лезе — зусім не хочацца есці.

З горла лезе (разм., неадабр.) — вельмі многа мець чаго-н.

На ўсё горла (разм.) — з усёй сілы (спяваць, крычаць).

Па горла (разм.) — Надта многа.

Работы па горла.

Яды хапае па горла.

Стаяць косткай у горле (разм., неадабр.) — не даваць спакою, перашкаджаць.

|| прым. гарлавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́рла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. го́рла го́рлы
Р. го́рла го́рлаў
Д. го́рлу го́рлам
В. го́рла го́рлы
Т. го́рлам го́рламі
М. го́рле го́рлах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

го́рла ср.

1. в разн. знач. го́рло;

г. балі́ць — го́рло боли́т;

дыха́льнае г. — дыха́тельное го́рло;

2. го́рло, гло́тка ж.;

косць у ~ле — ко́сть в го́рле;

рабо́ты па г. — рабо́ты по го́рло;

вы́рваць з г. — вы́рвать из го́рла;

засе́сці ў ~ле — застря́ть в го́рле;

сы́ты па г. — сыт по го́рло;

г. перагры́зці — го́рло (гло́тку) перегры́зть;

драць г. — драть го́рло (гло́тку);

заткну́ць г. — заткну́ть гло́тку;

клубо́к у ~ле — ком (клубо́к) в го́рле;

на ўсё г. — во всю гло́тку;

кусо́к у г. не ле́зе — кусо́к в го́рло не ле́зет;

прамачы́ць г. — промочи́ть го́рло;

хапа́е (хапі́ла) па г. — сыт по го́рло;

з нажо́м да г. прыста́ць — с ножо́м к го́рлу приста́ть;

слёзы падступі́лі да г. — слёзы подступи́ли к го́рлу;

браць за г. — брать за гло́тку;

стаць упо́перак г. — стать поперёк го́рла;

наступа́ць на г. — (каму) наступа́ть на го́рло (кому);

шыро́кае г. — (у каго) широ́кое го́рло (у кого);

браць ~лам — брать го́рлом;

лу́джанае г. — лужёная гло́тка;

це́раз г. — сверх ме́ры

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

го́рла, ‑а, н.

1. Храстковая трубка, якая змяшчаецца ў пярэдняй частцы шыі і з’яўляецца пачаткам стрававода і дыхальных шляхоў. Прапаласкаць горла. Пяршыць у горле. □ Сыр стаў у горле, і Гарбача пачала мучыць ікаўка. Мурашка. // Пярэдняя частка шыі, у якой змяшчаецца гэта храстковая трубка. [Алік] ляжаў і чакаў, што вось-вось нехта наваліцца на яго, схапіць за горла, пачне душыць. Шашкоў. Каўнер ціснуў горла, замінаў гаварыць. Мележ.

2. Верхняя звужаная частка пасудзіны. Горла бутэлькі.

3. Вузкі праход з заліва або ўнутранага мора ў адкрытае мора. // Рукаў у вусці ракі. // перан. Пра ўсякі вузкі праход у чым‑н. Прайшоўшы праз вузкае горла маста, .. паток пяхоты разыходзіцца ад Нёмана веерам. Брыль.

•••

Браць (узяць) за горла гл. браць.

Вырваць з горла гл. вырваць.

Горла перагрызці гл. перагрызці.

Горлам браць гл. браць.

Драць (ірваць, надрываць) горла гл. драць.

Засесці ў горле гл. засесці.

Заткнуць горла гл. заткнуць.

З горла лезе (валіцца, прэ) гл. лезці.

Клубок у горле гл. клубок.

Ком у горле гл. ком.

Кусок (кавалак) у горла не лезе (не ідзе) гл. кусок.

На ўсё горла — вельмі моцна, з усёй сілы (крычаць, спяваць і пад.).

Па горла — а) вельмі моцна (заняты, перагружаны і пад.). Завален работай па горла; б) вельмі многа (спраў, клопатаў і інш.). На прадвесні ў Хаіма Плаўніка работы было па горла. С. Александровіч.

Прамачыць горла гл. прамачыць.

Прыстаць з нажом да горла гл. прыстаць.

Слёзы падступілі да горла гл. сляза.

Станавіцца папярок горла гл. станавіцца.

Стаяць калом у горле гл. стаяць.

Стаяць папярок горла гл. стаяць.

Сыты па горла гл. сыты.

У горла не лезе гл. лезці.

Як косць (кветка) у горле гл. косць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́рла н.

1. Khle f -, -n, Grgel f -, -n; Hals m -es, Hälse;

ды́хальнае го́рла Lftröhre f -, -n;

у мяне́ скрабе́ ў го́рле es kratzt mir im Hals;

у мяне́ перасо́хла ў го́рле ich habe eine trckene Khle;

крыча́ць на ўсё го́рла aus vllem Hlse [vller Khle, vller Lnge] schrien*;

па го́рла (многа) bis ben, mehr als geng;

гэ́та мне ста́ла ўпо́перак го́рла разм. das habe ich satt, das ist mir über, das hängt mir zum Hals herus;

падступі́цца з нажо́м да го́рла das Msser an die Khle stzen;

схапі́ць каго-н за го́рла j-m an der Grgel fssen [pcken]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Го́рлагорла’. Рус. го́рло, укр. го́рло, польск. gardło, чэш. hrdlo, серб.-харв. гр̏ло, балг. гъ́рло, ц.-слав. гръло. Прасл. *gъrdlo. Параўн. літ. gurklỹs ’валлё, кадык’, ст.-прус. gurcleгорла’. Усё да і.-е. *g​r̥‑tlo (ад кораня *g​er‑ ’жэрці, паглынаць’). Гл. Фасмер, 1, 441–442; Слаўскі, 1, 257; Трубачоў, Эт. сл., 7, 204–205.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́рла Адтуліна ў глебе, адкуль б'е вада (Навагр.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

па го́рла

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
па го́рла - -

Крыніцы: prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Дыхальнае горла, гл. Трахея

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

дыхальнае горла

т. 6, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)