вято́х
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
вято́х |
ветахі́ |
| Р. |
ветаха́ |
ветахо́ў |
| Д. |
ветаху́ |
ветаха́м |
| В. |
вято́х |
ветахі́ |
| Т. |
ветахо́м |
ветаха́мі |
| М. |
ветаху́ |
ветаха́х |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
вято́х, ветаха, м.
Разм. Тое, што і ветах. [Пашкевічус:] — Але яшчэ глыбокая ноч, бо і вятох не ўзнімаўся. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вято́х ’апошняя квадра месяца’ (Байк. і Некр., Гар., Інстр. I, Карскі 2-3, Касп., КСП, КТС); ’месяц’ (Шатал.). Слова вядома на большай частцы беларускай тэрыторыі (за выключэннем поўдня). За межамі — рус. дыял. ветох ’тс’ (волх., смал., наўг., гарад., СРНГ); ’месяц’ (смал., СРНГ). Ад vetъxъ са зменай націску пасля субстантывацыі прыметніка (або ў выніку семантычнай кандэнсацыі канструкцыі vetъxъ měsenьcь). Гл. першаснае ветах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяту́х ’вятох’ (Бяльк.). Рус. дыял. ветух, вётух, ветух ’месяц; месяц у апошняй фазе’ (калуж., арханг. і інш., СРНГ). Як паказвае геаграфія, бел. слова можа быць і незалежным ад рус. форм. Верагодней усяго вятух — вынік дээтымалагізацыі, калі першаснае вятох стала ўспрымацца як вытворнае з дапамогай суф. ‑ох, які і замяніўся на больш прадуктыўны ‑ух. Адносна апошняга гл. Слаўскі, SP, 74–75.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вятлю́к ’маладзік’ (Бяльк.). Па фармальнаму падабенству гэта ўтварэнне, якое з’явілася ў выніку дээтымалагізацыі першаснага вятох (аб магчымасці такога працэсу гл. вятух). Пэўныя цяжкасці выклікае, аднак, наяўнасць л. Дапускаючы суфіксацыю ‑юк, тыповую для гэтага раёна, можна думаць, што маглі ўзнікаць і трансформы *‑люк як вынік перараскладання слоў тыпу шчаўлюк, шаплюк, гаплюк, камлюк і да т. п.; параўн. асабліва ціцярлюк ’цецярук’ (Бяльк.), дзе л, праўда, магло ўтварыцца фанетычным шляхам. Параўн. яшчэ фармальна падобнае жаўтляк ’жоўты агурок’. Іншая версія — існаванне формы тыпу *ветлы (< *ветхлы?), якую, магчыма, пацвярджае н.-луж. wjatły ’зношаны, стары, струхлелы’. Ва ўсякім выпадку суфіксацыя памяншальная, і гэта тлумачыць значэнне ’маладзік’ разглядаемага слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́тах ’месяц апошняй квадры, на зыходзе’ (КТС, БРС, Касп.), ветых (Яўс.), веташок (Нас., Касп., Юрч., Бяльк.), мін. веташка (Крачк.), вётах, вётак ’тс’ (Касп., Нас., Маш. Atlas). Рус. ветох: смал. ’месяц’; ’месяц над гарызонтам’, паўн.-рус. ’апошняя фаза месяца ў зеніце’, ст.-рус. ветъхъ, ветохъ ’апошняя квадра месяца; апошні тыдзень месяца’, польск. wietek, wiotek ’першая або апошняя квадра месяца’, чэш. vetech měsíc, валаш. vetek, ст.-чэш. mešíc je na vetchu, славац. na votoch ’месяц на зыходзе’. Паўночнаславянская ізалекса, якая ўзнікла ў выніку кандэнсацыі прасл. větъxъ měsenьcь; параўн. чэш. větech měsíc, nov měsíc і інш. І.‑е. паралелі гл. ветхі. Гл. таксама Траўтман, 365; Мюленбах-Эндзелін, 4, 517; Вальдэ₂, 830; Буга, РФВ, 67, 246; Эндзелін, Слав.-балт. эт., 52; Фасмер, 1, 307; Махэк₂, 687; БЕР, 1, 139; Шанскі, 1, В, 80. Гл. яшчэ вято́х.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)