вя́ленне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вя́ленне вя́ленні
Р. вя́лення вя́ленняў
Д. вя́ленню вя́ленням
В. вя́ленне вя́ленні
Т. вя́леннем вя́леннямі
М. вя́ленні вя́леннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вя́ленне ср. вя́ление

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вя́ленне, ‑я, н.

Дзеянне і працэс паводле знач. дзеясл. вяліць.

вяле́нне, ‑я, н.

Разм. Загад, распараджэнне. Праз Тэклю Марта перадала Зосі вяленне ехаць зябліць папар. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вя́ленне н. Dörren n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вя́ліцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ліцца; незак.

Падсушвацца на сонцы, на адкрытым паветры (пра тое, што нарыхтоўваецца ў запас).

|| зак. правя́ліцца, -ліцца.

|| наз. вя́ленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вя́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; незак., што.

Падсушваць на сонцы, на адкрытым паветры для нарыхтоўкі ў запас.

В. рыбу.

|| зак. правя́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены.

|| наз. вя́ленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вя́ление вя́ленне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАНСЕРВАВА́ННЕ.

1) К. харчовых прадуктаў — апрацоўка прадуктаў жывёльнага і расліннага паходжання з мэтай прадухілення іх ад псавання (гніення, браджэння) пры працяглым захоўванні.

Спосабы К. заснаваны на розных прыёмах знішчэння мікробаў і разбурэння ферментаў або стварэння неспрыяльных умоў для іх актыўнасці. Асн. спосабы К.: стэрылізацыя, пастэрызацыя, сушка, замарожванне харчовых прадуктаў, вэнджанне, выкарыстанне хім. сродкаў (марынаванне, засольванне), квашанне, вяленне, К. з дапамогай цукру. Распрацаваны таксама метады К. іанізавальным выпрамяненнем, токамі высокай частаты, апрацоўкай ультрафіялетавымі і інфрачырвонымі прамянямі і інш. 2) К. драўніны — глыбокае насычэнне антысептычнымі сродкамі драўляных элементаў пабудоў і збудаванняў, апор ЛЭП і ліній сувязі, руднічных стоек, шпал і інш. з мэтай іх доўгачасовай аховы ад разбурэння грыбамі (гніення), насякомымі і бактэрыямі. Робіцца пад ціскам ў аўтаклавах, метадам гарача-халодных ваннаў, дыфузіяй і інш. 3) К. шкур — апрацоўка іх кухоннай соллю або высушванне для засцярогі ад гніення.

т. 7, с. 590

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)