przypuścić
зак. дапусціць; зрабіць (выказаць) здагадку (меркаванне)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Не́клус ’маленькі вулейчык, які ставіцца для лоўлі раёў’ (Сцяшк.). Няясна, улічваючы геаграфію слова, можна выказаць здагадку аб сувязі з польск. kłusować ’бяспраўна паляваць’, klusanie ’бадзянне’ і пад.; параўн., аднак, рус. неклеус ’маленькі вулей’ (іван., СРНГ). Гл. таксама навуз, навузнік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нага́й ’заезд (пры лоўлі рыбы невадам)’: у два нагая ловілі (ТС). Няясна, магчыма, звязана з назвай цюркскага племені поуаі ў Крыме; можна выказаць здагадку, што гэта перанос нейкага вайсковага тэрміна (атака коннікаў асобнымі падраздзяленнямі, эскадронамі?) на спосаб рыбнай лоўлі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́зарэб ’чарапок, скручаны з бяросты’ (З нар. сл.). Відаць, складанае слова, першая аснова якога ўзыходзіць да кузаў 2 (гл.). Адносна другой асновы можна выказаць здагадку аб яе паходжанні ад грэбці (гл.). Тады ў рэканструяваны выглядзе разглядаемая форма мела б наступны від: *куза(ва)‑грэб.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́луш ’няўмека’ (Сцяц.). Няясна, магчыма, утворана з калупш, якое да калупша ’нетаропкая, марудная жанчына’, адзначана на ўсходзе (Яўс.). У такім выпадку да калупаць ’марудна рабіць што н.?’ да калупаць (гл.). Адносна семантыкі параўн. яшчэ карэліц. калупа ’маруда’, апошняе прымушае выказаць здагадку і аб магчымай экспрэсіўнай трансфармацыі слова калупа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балхва́, болхва́, больхва́ ’баваўняная немерсерызаваная каляровая фабрычная пража, што выкарыстоўваецца ў якасці ўтку пры ўзорным тканні’ (Влад.), балхва́ (баўхва́) ’каляровыя ніткі для вышывання’ (Касп.). Слова няяснага паходжання; здаецца, няма яго і ў суседніх мовах. Можна толькі выказаць няпэўную здагадку: балхва́ і г. д. узнікла (метатэзай і заменай ф > хв) з *фальба, *фалба. Апошняе можа быць запазычаннем з польск. (тэрмін шчотачнай вытворчасці) falba ’шчацінне, светлы волас’ (< ням. falb ’бляклы, бялявы, буланы’, Варш. сл., 1, 714). Немерсерызаваная пража звычайна даволі цвёрдая (параўн. значэнне ў польскі ’шчацінне, волас’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Касці́ць ’смяціць на падлогу’ (Касп.), касьціць ’псаваць без патрэбы’ (З нар. сл., 125), касьціцца ’мучыцца, перабівацца’ (Нар. сл., 114). Парсун. ст.-рус. кастити ’вывяргаць’, рус. кашу ’спаражняюся’ (дыял.), кастить ’лаяць, пэцкаць, брудзіць’, ’лаяць, знеслаўляць, ганьбіць’, ’смяціць’. У Дабр. кастить ’псаваць’. Прасл. *kastiti (sę). Лічыцца дзеясловам, утвораным ад назоўніка *kastь. Апошні засведчаны толькі ў рус. гаворках і з’яўляецца прасл. дыялектызмам. Адносна яго паходжання можна выказаць толькі здагадку: магчыма, гэта вытворнае, з падаўжэннем каранёвага галоснага о → ō (> а), ад слова *kostь («касцявы»«тленны, нячысты»). Параўн. Фасмер, 2, 208; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 9, 156–157.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
предположи́ть сов. дапусці́ць; (подумать) паду́маць; (счесть) палічы́ць; (сделать, высказать догадку, предположение) зрабі́ць (вы́казаць) здага́дку (меркава́нне);
предполо́жим, что ты прав дапу́сцім, што пра́ўда твая́;
врач предположи́л у ребёнка скарлати́ну ура́ч вы́казаў меркава́нне (палічы́ў), што ў дзіця́ці шкарляты́на.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вя́тка ’натоўп, гурт людзей, арцель, чарада’ (Гарэц., КСП, КТС, Нар. сл., Садоўскі, вусн. паведамл.). Рус. вятка ’тс’ (смал., Даль, пск., СРНГ); ’вячоркі’ (смал., Садкова, вусн. паведамл.). Слова з даволі вузкім арэалам распаўсюджання. Параўн., напрыклад, заўвагу Козырева: «Вятка… — специфически смоленская лексика» (Бел.-рус. ізал., 59). Недахоп даных прымушае выказаць толькі здагадку. Можна дапусціць, што гэта рэпрэзентацыя старой асновы jat‑ (‑iti) (параўн. серб.-харв. jȁtiti (se) ’збірацца’). Па форме (далучэнне пратэзы) гэта, у такім разе, утварэнне тыпу вячай, вятроўка (гл.). Да семантыкі параўн. паўднёваславянскую лексіку: серб.-харв. jȁto ’чарада, абшчына, брацтва’, славен. jȃta ’чарада, статак’, балг. ято ’чарада’ і да т. п., аб якіх гл. Скок, 1, 761. Вятка, такім чынам, дэмінутыў ад jat‑a або іначай суфіксальнае ўтварэнне ад дзеяслоўнай асновы jat‑. Усю праблематыку апошняга гл. пад ятка 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́ршань ’дэталь рухавіка, помпы, кампрэсара’ (ТСБМ). Як тэхнічны тэрмін, імаверна, з рус. поршень ’тс’. Праабражэнскі (2, 111) звязвае з семантычным гняздом рус. по́рхать (гл. таксама КЭСРЯ, 357), можа, у сувязі з функцыяй помпы ці распыляльніка, што, аднак, няпэўна. Трубачоў у Фасмера (3, 337) не бачыць падстаў аддзяляць ад по́ршень ’сялянскі абутак з аднаго кавалка скуры’, гл. поршні. Можна выказаць здагадку пра зыходнае *порушень, што ад рухаць, рухацца, параўн. варыянтныя назвы абутку рус. дыял. поршень/порушень/порошень. Адсюль варыянт поршань як дэталь рухавіка, звязаны з рухам, а не з распырскваннем. Параўн. бел. пару́ханы ’ўзняты, патурбаваны’, пару́хлівы ’рухлівы, хуткі’, паруша́цца ’рухацца з месца’, пару́шыць крануць, зрушыць, пасунуць’ (Байк. і Некр.), славен. porušenje ’тачэнне’ і ’тачылка’. Тады *po‑rux‑ěnь ’тое, што рухаецца, соўгаецца, хутка працуе’, параўн. літ. rušus/ruošus дзейны’, raũsti ’рыць, капацца’, лат. rušinât ’тс’, rùoss ’рухлівы, спраўны’, нова-в.-ням. дыял. ruscheln ’хутка працаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)