во́сень

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. во́сень во́сені
Р. во́сені во́сеней
Д. во́сені во́сеням
В. во́сень во́сені
Т. во́сенню во́сенямі
М. во́сені во́сенях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

во́сень, -і, ж.

Пара года паміж летам і зімой.

Позняя в.

В. жыцця (перан.).

|| прым. асе́нні, -яя, -яе і во́сеньскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́сень ж. о́сень;

залата́я в. — золота́я о́сень

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Восень 12/29

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

во́сень, ‑і, ж.

Пара года паміж летам і зімою. Позняя восень. □ Восень ткала ўжо красёнцы Мяккай чырвані ў лістах, Восень спеў вяла бясконцы, З ветрам ходзячы ў кустах. Колас.

•••

Залатая восень — асенняя пара, калі лісце жаўцее яркімі адценнямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВО́СЕНЬ,

пара года і пераходны кліматычны сезон паміж летам і зімой. Астранамічная восень у Паўн. паўшар’і — прамежак часу ад 23 вер. (асенняе раўнадзенства) да 22 снеж. (зімовае сонцастаянне), у Паўд. паўшар’і — ад 21 сак. да 22 чэрвеня. Асеннія месяцы ў Паўн. паўшар’і верасень, кастрычнік, лістапад, у Паўд.сак., крас., май (гл. Каляндар). Паводле феналагічных з’яў восень падзяляецца на залатую (пажаўценне лісця), глыбокую і перадзім’е. Ва ўмераных шыротах восень характарызуецца паступовым зніжэннем т-ры паветра да адмоўнай сярэднямесячнай, працяглымі дажджамі, адлётам птушак у вырай, лістападам, замярзаннем глебы, з’яўленнем снегавога покрыва, ледаставам на рэках і азёрах.

На Беларусі пачаткам восені лічыцца дата ўстойлівага пераходу сярэднясутачнай т-ры паветра праз 10 °C, а канцом — праз 0 °C у бок паніжэння. Пачынаецца восень у канцы 2-й — пач. 3-й дэкады вер. на Пн і У, у канцы 3-й дэкады вер. — 1-й дэкадзе кастр. на Пд і ПдЗ. Часам бывае вяртанне цёплага надвор’я — «бабіна лета». Канец восені супадае з паяўленнем снегавога покрыва ў пач. 2-й дэкады ліст. на ПнУ, у канцы ліст. на ПдЗ. Восень — час уборкі ўраджаю, сяўбы азімага жыта, канец вегетацыі раслін, падрыхтоўкі жывёл да зімы.

т. 4, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

во́сень ж. Herbst m -es, -e;

ра́нняя во́сень Frühherbst m;

по́зняя во́сень Spätherbst m;

у пача́тку во́сені zu Hrbstanfang;

по́зняй во́сенню im Spätherbst;

ужо́ надышла́ во́сень der Herbst ist schon da

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

восень

Том: 4, старонка: 196.

img/04/04-196_1114_Восень.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Во́сень (БРС, Нас., КТС, Бяльк., Яруш., Мал., Грыг.). Рус. о́сень, дыял. есень, укр. о́сінь, ст.-рус. осень, серб.-ц.-слав. ѥсень, польск. jesień, чэш., славац. jeseň, балг. есента́, серб.-харв. jȅcȇn, славен. jesȇn (Далабко, ZfslPh, 3, 131). Роднаснымі з’яўляюцца ст.-прус. assanisвосень’, гоц. asans ж. р. ’жніво’, ст.-в.-ням. aran, arn ’ураджай’ (Траўтман, 71; Мейе, Études, 432). Прасл. osenь (Слаўскі, 1, 563). Далей набліжаюць таксама да грэч. ὀπώρᾱ ’канец лета, жніво’ з *op‑osarā ’пасля жніва’ (гл. Фасмер, 3, 158; Праабражэнскі, 1, 661). Трубачоў (Дополн., 3, 159) лічыць малаверагодным набліжэнне да хец. zenn‑ ’канчаць’ у Бенвеніста (BSL, 56, 29 і наст.) і супастаўленне слав. слова з венг. ősz у Махэка₂ (176), паколькі апошняе ўзыходзіць да зусім іншай праформы. Мартынаў (Лекс. взаим., 132 і наст.) разглядае слав. слова як дэрыват ад *os‑ (бел. восць, рус. ость і г. д. ’вусікі на коласе’) з суф. ‑enь, а герм. asani як пранікненне з слав. Інакш Тапароў (Прус., 130 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«БЕЛАРУ́СКАЯ МУЗЫ́ЧНАЯ ВО́СЕНЬ»,

міжнародны фестываль мастацтваў (да 1992 усесаюзны). Праводзіцца з 1974 на Беларусі штогод у 2-й пал. лістапада. Фестывальныя канцэрты (звычайна больш за 300) праходзяць у Мінску і інш. гарадах, гар. пасёлках і вёсках. Госці фестывалю ўдзельнічаюць таксама ў спектаклях Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. У рамках фестывалю выступаюць акрамя беларускіх многія вядомыя муз. калектывы і асобныя замежныя выканаўцы. Фестываль дэманструе дасягненні выканальніцкага мастацтва, спрыяе ўзаемаабмену і ўзаемаўзбагачэнню розных нац. муз. Культур.

т. 2, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)