Во́нка ’вон, прэч’ (Др.-Падб.), во́нкі ’тс’ (КТС, Бяльк.). Рус. смал. во́нки ’прэч’, бранск. во́нки ’на двор’, укр. во́нка, балг. вънка, чэш. дыял. venka (j), славац. vonka. Расшырэнне вон1 ужо ў позні час пры дапамозе прыслоўных часціц ‑ка, ‑кі (Карскі 2-3, 77; Махэк₂, 683).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́нках ’вунь там’ (Нас.). Форма старога меснага склону ад вунка, вункі (гл. вун); параўн. прыслоўі во́нках ’звонку’ ад во́нка, вонкі, дало́ўках ’унізе’ ад дало́ўкі, дало́ўка і інш. (Карскі 2-3, 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́нках ’на дварэ, звонку’ (КТС, Нас., Касп., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц., Шн., 2), ст.-бел. вонкахъ, н.-луж. wenkach ’на вуліцы, звонку’. З вонка, вонкі ў форме месн. скл. мн. л. (Карскі 2-3, 77; таксама Трубачоў, Слав. языкозн., 5, 189).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зво́нку ’са знешняга боку’. Н.-луж. zwenka, в.-луж. zwonka, чэш. zvenku, славац. zvonka, zvonku, славен. zúnaj, zúna (< iz vunaj, iz vuna), серб.-харв. сва̀на, балг. из въ̀н, извъ̀нка ’звонку’. Параўн. у складаных словах серб.-харв. изван‑, макед. извон‑ ’незвычайны’. Ст.-слав. извъноу, извънъ, извънѫдоу. Ст.-рус. извъну (1076 г.). Прасл. jьz‑vъn‑ъk‑a; гл. з, вон, вонка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)