Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
вандро́ўны, -ая, -ае.
1. Які не мае аселасці, вандруе з месца на месца.
Вандроўныя плямёны.
2. Уласцівы вандроўніку, звязаны з вандраваннем.
Вандроўнае жыццё.
3. Які часта пераходзіць, пераязджае з месца на месца або які працуе не на пастаянным месцы; перасоўны.
В. тэатр.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вандро́ўны
1. стра́нствующий, бродя́чий; кочу́ющий;
в. музыка́нт — бродя́чий музыка́нт;
2. передвижно́й;
~ная бібліятэ́ка — передвижна́я библиоте́ка;
3.см. качавы́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вандро́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які часта пераходзіць, пераязджае з месца на месца. Вандроўны статак жывёлы. Вандроўны кравец. □ У лазняку спынілася нейкая вандроўная групка немцаў, што адступалі да Бярэзіны...Мележ.// Які працуе не на пастаянным месцы; перасоўны. Вандроўны тэатр.
2. Уласцівы вандроўніку, звязаны з вандраваннем; вандроўніцкі. Вандроўнае жыццё.
3. Які не мае аселасці, вандруе з месца на месца; качэўны. Вандроўныя плямёны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вандро́ўны Wánder-;
вандро́ўны музыка́нт ein wándernder Musikánt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Вандроўны голуб 2/590
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНДРО́ЎНЫ ГО́ЛУБ
(Ectopistes migratorius),
вымерлая птушка сям. галубіных. Да 1880-х г. быў шматлікі ў лісцевых лясах на УПаўн. Амерыкі (ад Паўд. Канады да Паўн. Караліны). Рабіў пералёты вял. чародамі (да некалькіх мільярдаў асобін). Вынішчаны чалавекам у 1890-я г., бо шкодзіў с.-г. культурам і лесу. Апошні вандроўны голуб загінуў у 1914 у заапарку ЗША.
Даўж каля 30 см, размах крылаў да 65 см. Зграбная птушка з доўгім клінападобным хвастом, зверху шаравата-бурая, знізу карычнявата-чырвоная. Самка больш цёмная. Карміўся пераважна жалудамі, каштанамі, рознымі арэхамі. Зімаваў на Пд ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНДРО́ЎНЫ ТЭА́ТР,
вандроўная трупа, тэатральны калектыў, створаны для паказу спектакляў у розных населеных пунктах, пераважна там, дзе няма стацыянарных тэатраў; адна з форм нар. т-ра ў краінах Еўропы і Усходу. У розных краінах вандроўныя трупы мелі сваю назву: жанглёры (Францыя), шпільманы (Германія), менестрэлі (Англія), мімы (Італія), франты (Польшча), скамарохі (Беларусь, Расія) і інш. На Беларусі ў сярэднявеччы вандроўнымі былі скамарохі, батлейка, у 19 — пач. 20 ст. — Дуніна-Марцінкевіча тэатр, Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага, у 1920-я г. — агітацыйныя тэатр. калектывы (напр., Віцебскі тэатр рэвалюцыйнай сатыры), паказальныя — Першы, Другі, Трэці т-ры, у Вял. Айч. вайну — франтавыя тэатр. брыгады. У канцы 1920-х — 30-я г. насельніцтва аддаленых раёнаў Беларусі абслугоўвалі Беларускі рабочы тэатр імя ЦСПСБ, шматлікія калгасна-саўгасныя т-ры, Трупа У.Галубка (гл.Беларускі трэці дзяржаўны тэатр), у пасляваен. час — Бабруйскі вандроўны беларускі драматычны тэатр і інш.