вало́сны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вало́сны вало́сная вало́снае вало́сныя
Р. вало́снага вало́снай
вало́снае
вало́снага вало́сных
Д. вало́снаму вало́снай вало́снаму вало́сным
В. вало́сны (неадуш.)
вало́снага (адуш.)
вало́сную вало́снае вало́сныя (неадуш.)
вало́сных (адуш.)
Т. вало́сным вало́снай
вало́снаю
вало́сным вало́снымі
М. вало́сным вало́снай вало́сным вало́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вало́сны волосно́й;

~ная тру́бка — волосна́я тру́бка;

~ныя сасу́дыанат. волосны́е сосу́ды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вало́сны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Тое, што і капілярны. Валосная трубка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вало́сны. Гл. валасажар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

воло́сный вало́сны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

волосно́й физ. вало́сны;

волосны́е сосу́ды вало́сныя сасу́ды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

włoskowaty

фіз. валосны, капілярны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

валасны́ I волостно́й;

а́я ўпра́ваист. волостно́е правле́ние

валасны́ II, см. вало́сны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАПІЛЯ́РЫ (ад лац. capillaris валосны),

найдрабнейшыя крывяносныя і лімфатычныя сасуды (дыям. 2—30 мкм), якія пранізваюць органы і тканкі ў большасці жывёл і чалавека. Апісаны М.Мальпігі (1661). Крывяносныя К. злучаюць перыферычныя канцы артэрый і вен і замыкаюць круг кровазвароту. Праз іх сценкі адбываецца абмен рэчываў паміж крывёю і міжтканкавай вадкасцю. У чалавека сярэдні дыяметр К. каля 7 мкм. Шырокія К. наз. сінусоідамі. Лімфатычныя К. пачынаюцца ў міжклетачных прамежках органаў (акрамя галаўнога і спіннога мозга, парэнхімы, селязёнкі, лімфатычных вузлоў, храсткоў, склеры, хрусталіка вока), канчаюцца ў тканках сляпымі вырастамі. Выконваюць дрэнажную функцыю ў тканках, фільтруюць плазму крыві, забяспечваюць інтэнсіўнасць адтоку і састаў лімфы. Упадаюць у дробныя лімфатычныя сасуды, якія ўпадаюць у большыя, потым у грудную пратоку. Гл. таксама Крывяносная сістэма, Лімфатычная сістэма.

А.​С.​Леанцюк.

т. 8, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Валасажа́р ’сузор’е Вялікай Мядзведзіцы, Плеяды’ (Бяльк.). Іншыя назвы вісыжар, валоскі, валосны, стажары (гл.). Рус. волосожары, стожары, висожары, тул. сожар, сажар ’тс’, укр. волосожар, ц.-слав. власожельць, власожелишти, власожилишти, власожалицѧ ’тс’ (Сразн., 1, 270), серб.-харв. вла̏шићи ’тс’. Апошняе Міклашыч (394) звязвае з волох, влах, старой назвай раманскіх народаў. Наяўнасць назваў тыпу валоскі, валосны, рус. волосыни, ст.-рус. волосыни ’тс’ дало падставу звязаць назву сузор’я з волас (Праабражэнскі, 1, 93; Фасмер, 1, 343; Рудніцкі, 1, 469; Скок, 3, 609). Такім чынам, існавалі, відаць, дзве назвы Плеяды — ад волас і ад стажара (Фасмер, 3, 764), якія былі збліжаны і кантамінаваны. Вісыжар, магчыма, з’яўляецца другасным утварэннем, узнікшым у выніку змешвання валасы і вісы, віскі ’валасы на скронях’ (версія В. У. Мартынава).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)