вако́ліца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вако́ліца вако́ліцы
Р. вако́ліцы вако́ліц
Д. вако́ліцы вако́ліцам
В. вако́ліцу вако́ліцы
Т. вако́ліцай
вако́ліцаю
вако́ліцамі
М. вако́ліцы вако́ліцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вако́ліца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.

1. Ускраіна населенага пункта.

Выйсці за ваколіцу.

2. Тое, што размешчана вакол населенага пункта; наваколле.

Пайшла погаласка па ўсёй ваколіцы.

|| прым. вако́лічны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вако́ліца ж. око́лица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вако́ліца, ‑ы, ж.

1. Ускраіна населенага пункта. [Бацька:] — Вазьму я цябе за руку, выведу за нашу ваколіцу ды пакажу той шлях, якім ты пойдзеш. Каваль. Выйшаў раннем за ваколіцу, і пацягнула мяне ў недалёкі лясок, пад раку, у тыя мясціны, дзе некалі праходзіла маё пастушынае маленства. Кулакоўскі.

2. Тое, што размешчана вакол населенага пункта; наваколле. За Лядамі — Ямнае, Градкі,.. Зарэчча — бліжэйшыя вёскі ваколіцы. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВАКО́ЛІЦА,

аколіца (ад усх.-слав. околоти абкружаць, абгароджваць, абносіць каламі), наваколле, акруга або агароджа вакол вёскі.

т. 3, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вако́ліца ж (наваколле) Úmgegend f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вако́ліца (БРС, Гарэц.), ваколічны (КТС). Да вакол. Гл. яшчэ аколіца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вако́ліца Гл. аколіца 1—7 (Зах. Бел., Др.-Падб., Сен. Касп., Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ваколіца, наваколле, навакольнасць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ако́ліца ж., см. вако́ліца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)