Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бязла́дны, ‑ая, ‑ае.
1. У якім няма ніякага парадку, ладу; хаатычны. Да моста рынуўся бязладны натоўп пехацінцаў, іх да парэнчаў прыціскалі коннікі.Грахоўскі.Збіраў [Блешчык] думкі, якія разляталіся бязладныя роем.Лынькоў.
2. У якім няма пэўнай сістэмы, паслядоўнасці, рытму. Наколькі можна было зразумець яе [дырэктрысы] бязладны ад хвалявання расказ, Томі быў адвезены дахаты яшчэ раніцай нейкай жанчынай.Лынькоў.Паволі прыходзілі ў .. парадак дагэтуль неасэнсаваныя, бязладныя думкі.Пестрак.Няйначай, як у іх тут была вялікая бязладная гамонка Ці нейкі невядомы рытуал, кожны рабіў што хацеў.Скрыган.
3. Пазбаўлены пэўнай арганізаванасці, планамернасці. У зале пасяджэнняў Камітэта, які займаўся справамі каланіяльных краін, падапечных і залежных тэрыторый, панавала тая бязладная атмасфера, калі кожны быў заняты сваімі справамі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)