бу́каць

‘рыкаць, мыкаць; напрошвацца, надакучваць (у галаву букала думка)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бу́каю бу́каем
2-я ас. бу́каеш бу́каеце
3-я ас. бу́кае бу́каюць
Прошлы час
м. бу́каў бу́калі
ж. бу́кала
н. бу́кала
Загадны лад
2-я ас. бу́кай бу́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бу́каючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Адха́кацца ’аддыхацца’ (Юрч.) да ха‑. Гукапераймальнае слова з экспрэсіўнай дзеяслоўнай к‑суфіксацыяй (параўн. букаць да бу‑ і г. д.), параўн. таксама адхукаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валбу́ка, валбучча ’нарасць на целе, дрэве’ (КТС, КЭС), вальбука ’тс’ (Янк. II). Экспрэсіўнае ўтварэнне, магчыма, кантамінацыя валдыр і букаць ’біць’. Параўн. рус. балбука ’тс’ (Даль, 1, 161), а таксама волвеня, волвенка, волвянка ’грыб’ і ’ўдар, аплявуха’, вал ’нарыў’ (СРНГ, 4, 20).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабука́цца (пырыбука́тыся) ’перакуліцца’ (малар., Нар. лекс.), пірябу́кыцца ’пабіцца (пра бараноў)’ (Юрч. СНЛ). Да пера- і бука́ць (гл.). Звычайна апошнюю лексему адносяць да гукапераймальных (Фасмер, 1, 236; Трубачоў, Эт. сл., 3, 88; ЕСУМ, 1, 285 і інш.). У разгледзеным слове адбыўся перанос семантыкі: ’біцца лбамі’ > ’біцца’ > (і — як вынік) ’перакульвацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)