бро́іць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бро́ю бро́ім
2-я ас. бро́іш бро́іце
3-я ас. бро́іць бро́яць
Прошлы час
м. бро́іў бро́ілі
ж. бро́іла
н. бро́іла
Загадны лад
2-я ас. бро́й бро́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час бро́ячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Бро́іць сваволіць, забаўляцца свавольствам; дрэнна паступаць’ (Нас., Гарэц.). Укр. бро́їти ’тс’, польск. broić, чэш. brojiti ’неспакойна сябе весці, падбухторваць’. Слав. brojitiпаўд. славян толькі ў значэнні ’лічыць’). Ітэратыўная форма да *briti (гл. брыць) і старое значэнне ’рэзаць’. Слаўскі, 1, 43; Брукнер, 41; Махэк₂, 68. Ст.-бел. броити ’бясчынстваваць, сваволіць’ Булыка (Запазыч.) лічыць паланізмам. Няпэўна. Параўн. Слаўскі, 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наброіць ’нагарэзнічаць’ (Нас., Гарэц.), укр. набрбїтинавытвараць, нарабіць глупстваў’. Гл. броіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зброй ’свавольнік’ (Нас.). Параўн. брой, бройка ’тс’ (Нас.); гл. броіць ’сваволіць’, адкуль з прэфіксам зброіць. Прасл. корань *broj‑ ітэратыў да briti (гл. брыць) ’рэзаць’. Магчыма, аднак, што ў зброй адлюстравалася уздзеянне (кантамінацыя) слоў з тым самым значэннем зброд (гл.) і збой (ст.-рус. XV ст. събои ’разбойнік’, укр. збій, польск. zbój ’разбойнік’, чэш., славац. zboj ’разбой’, бел. збойца ’разбойнік’ (Нас.), дзе корань бой, біць, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збро́я ’прылада для нападу ці абароны’. Укр. зброя ’тс’. Польск. (з XIV ст.) zbroja ’панцыр, браня ў старых рыцараў і іх коней’, чэш., славац. zbroj ’абароннае адзенне’. Ст.-бел., ст.-укр. зброя (XVI ст.) ’зброя’, ’браня’ (Сінаніма славенарос.), збройныи (Александрыя). Параўн. в.-луж. zbroić, н.-луж. zbrojś ’прыводзіць у беспарадак, спусташаць’, рус. ніжнегар. сбройный ’сварлівы, свавольны’. Саднік-Айцэтмюлер (1, 416–417) суадносяць з broj‑ ’рэзаць’ (гл. броіць, брыць), дапускаючы ўздзеянне кораня bor‑ (гл. бароцца), адкуль польск. broń > бел. бронь (гл.). Гэта дапушчэнне больш прымальнае, калі лічыць польск. zbroja крыніцай бел., укр. слоў. Голуб-Копечны (77) не лічацца з такім уздзеяннем, выводзячы brojiti, zbrojti, zbroj з broj‑. Махэк₂ (68), наадварот, адносіць гэтыя словы да кораня bor‑ з метатэзай. Мартынаў–Міхневіч (Маладосць, 1969, 4, 136) узводзяць зброя да і.-е. кораня *bhrei‑ ’востры, рэзаць’ і лічаць, што польск. zbroja запазычана з бел. ці ўкр. Апошняе малаверагодна, калі ўлічваць наяўнасць слова ў чэш., славац. і фіксацыю zbroja у польск. з XIV ст. Адваротная накіраванасць запазычання ці падыход да слова як прасл. дыялектызма, што адлюстроўваўся ў польск., укр., бел., чэш., славац., здаюцца больш адпаведнымі. У карысць польск. паходжання бел., укр. слоў адсутнасць фіксацыі ў ст.-рус. мове, дзе наогул ваенная лексіка прадстаўлена добра. Пра польск. zbroja падрабязна Астроўска, JP, 32, 112–117; ст.-бел. ужыванне слова апісвае Крыўчык, Труды яз., 34–35.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)