балаго́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Той, хто займаецца перавозам грузаў ці людзей на ўласнай фурманцы.

|| прым. балаго́льскі, -ая, -ае.

Б. занятак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

балаго́л

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. балаго́л балаго́лы
Р. балаго́ла балаго́лаў
Д. балаго́лу балаго́лам
В. балаго́ла балаго́лаў
Т. балаго́лам балаго́ламі
М. балаго́ле балаго́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

балаго́л м., уст. ломово́й изво́зчик, изво́зчик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

балаго́л, ‑а, м.

Уст. Той, хто займаецца перавозам грузаў ці людзей на ўласнай фурманцы. У жніўні 1916 года будучыя семінарысты склаліся разам і нанялі балагола, які завёз іх у Нясвіж. С. Александровіч. // Спецыяльная фурманка для перавозу грузаў ці людзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Балаго́л1 балагу́ла, балаґу́ла ’ламавы рамізнік, возчык, рамізнік; яўрэй-рамізнік на фуры; паштальён’ (БРС, Гарэц., Нік. Очерки, Выг. дыс., Сцяшк. МГ). Рус. балагу́ла ’рамізнік на крытай яўрэйскай павозцы’, укр. балагу́ла ’тс’. Параўн. і польск. bałaguła. Запазычанне з ідыш balagole ’фурман’ (а гэта з ст.-яўр. baʼal ʼaɣālā ’пан павозкі’). Локач, 13; Фасмер, 1, 112; Вінер, ЖСт., 1895, 1, 59; Вярхрацкі, ЗНТШ, 12, 42; Альтбаўэр, JP, 17, 47–49. Параўн. яшчэ Кіт, SSlav., 6, 267. Неверагодна Якабсон, Word, 7, 189, які лічыў, што балагу́р звязана з балагу́ла (так меркаваў ужо Брукнер, 12, пад bałakač).

Балаго́л2, балагу́ла дыліжанс, фура, будка’ (Касп., Гарэц.). Рус. балаго́л, укр. балагу́ла, балаґула. Таго ж паходжання, што і балаго́л1 (< ідыш balagole ’фурман’, потым метафарычна ’павозка’). Фасмер, 1, 112.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

біндзю́жнік м., обл., см. балаго́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

furman

м. фурман; вазак; балагол

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

галадра́нец, ‑нца, м.

Разм. пагард. Бядняк, абадранец. Хто ж Рыгор з сябе? Лапатнік, балагол, галадранец. Гартны. Паўліна Сямёнаўна таксама ціха адказала. — Галадранцы, ды яшчэ, можа, астрожнікамі будуць! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усчапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак. што.

1. Павесіць, начапіць. Усчапіць стрэльбу на плячо. □ Пабарабаніў [Мароз] пальцамі, па стале, падышоў да [вешалкі], усчапіў на калок казакін, ускінуў хромавую кубанку. Лобан.

2. Надзець на сябе або на каго‑н. вопратку. [Хлор:] — Хто ж Рыгор з сябе? Лапатнік, балагол, галадранец. Ну, усчапіў капялюш, дык ужо, думаеш, і паніч. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Балагу́р, балагу́рыць, балагу́рлівы (Касп., Нас.). Рус. балагу́р, балагу́рить, укр. балагу́р, балагу́рити, балагу́ркати. Мабыць, складанае слова. Першая частка да бала‑ (параўн. бала́каць, балабо́ліць, балабо́ніць) або *bajati, другая — да гавары́ць (параўн. рус. дыял. гу́ркать ’гаварыць’). Бернекер, 40; Фасмер, 1, 112; Рудніцкі, 61. Іначай, але не зусім абгрунтавана, Шанскі, 1, Б, 19. Неверагодна Якабсон, Word, 7, 189, які выводзіў балагу́р з балагу́ла (гл. балаго́л1). Кноблах (, 1969 (2), 141) бачыць тут (як і ў слове баламут) экспрэсіўны прэфікс bala‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)