Разм.пагард. Бядняк, абадранец. Хто ж Рыгор з сябе? Лапатнік, балагол, галадранец.Гартны.Паўліна Сямёнаўна таксама ціха адказала. — Галадранцы, ды яшчэ, можа, астрожнікамі будуць!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)