Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Сняк ‘веснавое ягня’ (Жыв. св.). З *вясняк ‘тс’, параўн. весьня́к ‘маладая жывёліна, якая нарадзілася вясною’ (петрык., Жыв. сл.), шляхам адсячэння пачатку слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сурно́ экспр. ’сука’ (ТС). Утворана ад сука (гл.) шляхам адсячэння‑ка (успрынятага як суфікс?) і далучэння экспрэсіўнай фіналі ‑рно, параўн. сабарно, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАЛО́МЕНСКАЕ,
помнік рус. архітэктуры 16—17 ст.; б. сяло на ПдУ Масквы (з 1960 у межах горада). Размешчана на высокім беразе р. Масква. Упершыню згадваецца каля 1339, у 15—17 ст. сядзіба рус. цароў. У ансамбль уваходзяць: цэрквы Ушэсця (1532; адзін з першых мураваных шатровых храмаў у Расіі), Адсячэння галавы Іаана Прадцечы ў Дзякаўскім (1547), храм-званіца Георгія Перамаганосца (16 ст.), Казанская царква (1660-я г.), 2 уязныя брамы (1670-я г.). У 1667—71 тут быў узведзены драўляны палац (арх. С.Пятроў, І.Міхайлаў; у 1681 часткова перабудаваны С.Дзяменцьевым), у аснове якога спалучэнне малых і вял. (у некалькі паверхаў) зрубаў, накрытых разнастайнымі па форме дахамі. Палац меў багата аздобленыя інтэр’еры. Усе разьбярныя работы выконвалі выхадцы з Беларусі майстры К.Міхайлаў, Г.Акулаў, Я.Іваноў (кіравалі работамі Міхайлаў і старац Арсеній). Арцель жывапісцаў узначальваў С.Ушакоў. Палац разабраны ў 1768. Цяпер у К. музей-запаведнік.
Літ.:
Коломенское: Путеводитель. М 1981.
Галоўны фасад палаца ў Каломенскім. 18 ст. Гравюра Ф.Гільфердзінга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Перастаўле́нне (пірістаўленія, пірістаўленьпя) ’канец свету’, ’заканчэнне’ (Юрч. CHJT). Утворана на базе ц.-слав.свьто‑ преставлепіе ’тс’ шляхам адсячэння першай часткі і замены прыстаўкі пре‑ на пера-, параўн. перастаеіцца ’сканаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гільяці́на
[фр. guillotine, ад J. Guillotin = прозвішча фр. урача (1738—1814)]
прыстасаванне для адсячэння галавы асуджаным на смерць, уведзенае ў Францыі ў час Французскай рэвалюцыі ў 1792 г.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ні́ты, нітава́нне ’рвота, ваніты’ (Нас., Гарэц.). Ад ваніты, ванітаванне (гл. ванітаваць) шляхам адсячэння пачатковага в, успрынятага як незаканамерная пратэза, пасля адпадзення пачатковага а па мадэлі, спецыфічнай для гаворак усходу Беларусі, параўн. граном < аграном і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туняя́д (тунея́дъ) ‘дармаед’, ‘ненадзейны член сям’і’ (Нас.). Утворана на базе рус.тунея́дец ‘лайдак’ шляхам адсячэння суф. ‑ец або непасрэдна ад ту́не ‘дарма’ (гл. тунна) і ст.-слав.ꙗдь ‘ежа’ < ꙗстн ‘есці’ (КЭСРЯ); канец слова, магчыма, пад уплывам яд ‘атрута’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галаварэ́з (БРС, Нас.), рус.головоре́з ’тс’. Утварэнне ад *golova + *rězati. Фармальна з гэтым словам супадае галаварэ́з ’царкоўнае свята адсячэння галавы Іаана Хрысціцеля’ (Нас.). У Шаталавай у гэтым значэнні зафіксавана галаварэ́зы. Параўн. і ўкр.дыял.головосі́к (таксама головосі́ки — мн. л.), головстве́ння (гл. Грынч.). Гэта, відавочна, калька царкоўнага ’паходжання. Але адкуль?