Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
агле́дзіны, -дзін.
1. Агляд каго-, чаго-н. з мэтай знаёмства.
А. новай школы.
А. мясцовасці.
2. Бытавы абрад знаёмства жаніха і яго сваякоў з нявестай.
Назаўтра пасля агледзін былі змовіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
агле́дзіны, -дзін ед.нет смотри́ны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
агле́дзіны, ‑дзін; адз.няма.
1. Агляд каго‑, чаго‑н. з мэтай знаёмства. Агледзіны пінкавіцкіх мясцін мы, вядома, пачалі з будынка былой школы, у якой больш чым паўвека таму назад працаваў вялікі паэт.С. Александровіч.— А цяпер хадзем на агледзіны да той затокі. Можа там і арэхаў зусім няма, — пажартаваў ляснік.Дубоўка.
2. Бытавы абрад знаёмства жаніха і яго сваякоў з нявестай. Была турбота [у Ганны] пра тое, каб не спатыкнуцца ў чым-небудзь на агледзінах, усё зрабіць так, як трэба, не паказаць сябе недарэкаю.. Назаўтра, у нядзелю, былі змовіны.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агле́дзінымн. (абрад) Bráutschau f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
смотри́ныуст.агле́дзіны, -дзін ед. нет, ро́згляды, -даў ед. нет.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Су́гляды ’агледзіны’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бяльк.), сугля́ды (Сл. Брэс., Мат. Гом.). Да су- і глядзець, параўн. агледзіны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
inspection
[ɪnˈspekʃən]
n.
1) агляда́ньне n., агле́дзіныpl. only
An inspection of the roof showed no leaks — Агле́дзіны страхі́ не вы́явілі працёкаў
2) афіцы́йны агля́д (во́йска); праве́рка f., кантро́ль -ю m., інспэ́кцыя f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
*Нагле́дзіны, нагля́дзяны ’абрад знаёмства бацькоў жаніха і яго сваякоў з нявестай’ (навагр., Жыв. сл.). Да глядзець, параўн. іншыя назвы абраду агледзіны, рус.смотрины і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МЯ́ЛА (Іван Ільіч) (3.7.1918, с. Сцяпок Старадубскага р-на Бранскай вобл., Расія — 12.10.1999),
бел. пісьменнік, вучоны ў галіне протазаалогіі. Канд.вет.н. (1957). Скончыў Маскоўскі зоавет. ін-т (1947). Працаваў вет. урачом-эпізаатолагам у Старадубскім р-не, у Далёкаўсходнім НДІ. У 1962—79 у Бел.н.-д.вет. ін-це. Друкаваўся з 1947. Пісаў на рус. мове. Асн. тэмы твораў — сівая мінуўшчына («Прынада», 1982; «Аўсяны бунт», 1986), героіка грамадз. («Раскол», 1970; «Паўстанцы», 1980) і Вял.Айч. («Нізаўскія партызаны», 1962; «Вернасць», 1967) войнаў, праблемы сучаснасці («Настаччыны агледзіны», 1969; «Спакушэнне Гарпіны», 1971). Аўтар аўтабіягр. аповесці «Каранцін» (1989), п’ес, нарысаў.